Галоўны офіс Beiersdorf AG — фірмы-вытворцы Nivea, знаходзіцца ў Гамбургу.
Беларусы Гамбурга аддзячылі Nivea за адмову падтрымліваць забавы дыктатара. Менавіта Nivea была адной з першых кампаній, хто адмовіўся спансіраваць чэмпіянат свету па хакеі ў Мінску.
У далейшым частка прадукцыі Nivea была забаронена да ўвозу ў Беларусь Міністэрствам аховы здароўя.