У гэтым годзе адначасова са святкаваннем шведскага Дня ўсіх святых 4 лістапада прадстаўнікі згуртавання “Беларусы Швецыі” па традыцыі выправіліся на могілкі стакгольмскага прадмесця Густаўберг, дзе спачывае Васіль Лукашык (1911 – 1975 гг) - выхаванец Віленскага ўніверсітэта, былы дзеяч Грамады і Таварыства беларускай школы, заснавальнік і кіраўнік першай беларускай суполкі ў Швецыі «Беларуская грамада» (1948-1975).
Як заўсёды, Андрэй Катлярчук распавёў пра цікавыя факты с жыцця Васіля, які спалучаў працу на вядомай фабрыцы фарфору і сантэхнікі Gustavsberg AB з актывісцкай дзейнасцю.
Ірына Азаранка, “Беларусы Швецыі”