Беларускія жанчыны выйшлі на галоўную плошчу Прагі на акцыю салідарнасьці

У суботу 5 верасьня, у дзень жаночых маршаў у Менску і іншых гарадах Беларусі, беларускі Прагі таксама арганізавалі акцыю салідарнасьці на Вацлаўскай плошчы.


03-053037E3-B0C9-4323-8421-12F36A629B91_w1597_n_st.jpg


У цэнтры чэскай сталіцы прагучалі беларускія народныя песьні, вершы клясыкаў беларускай літаратуры, а таксама песьні «Пагоня», «Простыя словы», «Тры чарапахі», «Перемен».


04-FDED2749-8AC1-4336-9AAC-832C64A753FB_w1597_n_st.jpg


Пад вечар да жанчын далучыліся і мужчыны.

Вольга Краўчанка, svaboda.org