Беларускія сляды ў Беластоку

“Беларускія сляды ў Беластоку”. Такую назву мае чарговы праект, ідэя якога прадставіць Беласток як польска-беларускае памежжа, паказаўшы месцы, звязаныя з гісторыяй, культурай, адукацыяй і палітычнай дзейнасцю беларусаў.

Распавядае суаўтар праекту і супрацоўнік Беларускага Радыё Рацыя Аляксей Трубкін:

– Я, шчыра кажучы, здзіўлены і прыемна здзіўлены вялікай колькасцю людзей, неабыякавых, прычым з па-за беларускага асяродка. Звычайныя жыхары Беластока – палякі, беларусы мясцовыя. Шчыра скажу, трошачкі разгубіўся. Па-першае, цяжка было гучна гаварыць, калі некалькі дзясяткаў чалавек прыйшло. Я пастараўся надаць фармат інтэрактыўны і стварыць нефармальную атмасферу. 

Кожны з прысутных атрымаў карту, а самым уважлівым і дасведчаным гасцям мерапрыемства былі падараваныя памятныя кубкі.

Ганна Комінч, “Беларускае Радыё Рацыя”