Беларускія ліцэі ў Польшчы пачынаюць змаганьне за вучняў

На Беласточчыне беларускую мову як мову нацыянальнай меншасьці вывучаюць амаль тры тысячы вучняў - Мінадукацыі Польшчы.

Беларускія ліцэі ў Польшчы пачынаюць змаганьне за вучняў. З пачаткам сакавіка ў агульнаадукацыйных навучальных установах краіны пачынаецца набор вучняў. У сувязі з дэмаграфічным спадам у Польшчы апошнія гады сярэднія школы спрабуюць прыцягнуць маладых людзей, дадаючы да традыцыйнага набору школьных прадметаў дадатковыя заняткі. Чым будучых вучняў прыцягваюць беларускія ліцэі на Падляшшы? Перадусім высокім узроўнем навучаньня, кажа дырэктар Гайнаўскага агульнаадукацыйнага ліцэя з дадатковым навучаньнем беларускай мовы Ігар Лукашук.

Паводле зьвестак Міністэрства адукацыі Польшчы, на Беласточчыне беларускую мову як мову нацыянальнай меншасьці вывучаюць амаль тры тысячы вучняў.

Найбольшая колькасьць школ, дзе можна вывучаць беларускую мову, дзейнічае ў Гайнаўскім і Бельскім паветах Падляскага ваяводзтва.

“Польскае Радыё”

Тэгі: Польшча