Беларускія „Ланцугі салідарнасці“ прайшлі па ўсім свеце і на гэтых выходных (27–28 чэрвеня) таксама

Прага

Уся Старамесцкая плошча ў Празе 27 чэрвеня была беларускай. Сюды прыйшлі некалькі сотняў дэманстрантаў. Па-беларуску, па-чэску, па-ангельску яны патрабавалі свабоды палітвязьням, зьняволеным за салідарнасьць грамадзянам і блогерам Беларусі.


praha-01.jpg


Сярод іх партрэтаў быў і твар Ігара Лосіка, няштатнага кансультанта Свабоды, які раней стажыраваўся ў Празе, будучы стыпэндыятам праграмы імя Вацлава Гаўла.


praha-02.jpg


Утварыўшы кола, якое атачыла цэлую плошчу, людзі гаварылі ў вольны мікрафон, сьпявалі, выказвалі свае патрабаваньні: «Спыніць дыктатуру ў Беларусі», «Выбары, а не вайна з уласным народам», «Мы хочам жыць у Беларусі як за мяжой». Многія мелі пры сабе таксама тапкі і плякаты «Стоп таракан!»


praha-03.jpg


praha-04.jpg


Напярэдадні стала вядома, што беларускае пасольства ў Чэхіі не ўключыла ў мясцовую выбарчую камісію ніводнага з прадстаўнікоў дыяспары. Сюды паспрабавалі прайсьці праз вылучэньне групай грамадзян юрыст Сяргей Кастрама і дактарантка Ірына Лянько. Абмяркоўваць свае пляны, якім чынам удзельнічаць ці ня ўдзельнічаць у выбарах, беларусы будуць сёньня пазьней увечары на «палітычным пікніку».


praha-05.jpg


Арганізаваліся беларусы праз сацыяльныя сеткі, у прыватнасьці, гэтым разам ініцыятарам і заяўнікам пікету стала група ў Фэйсбуку BLR/ČR.


Берлін, Гамбург, Брэмен

У гарадах Нямеччыны 27 чэрвеня прайшлі акцыі, прысьвечаныя сытуацыі ў Беларусі. Удзельнікі імпрэзаў, узгодненых з уладамі, патрабавалі правядзеньня свабодных прэзыдэнцкіх выбараў.


hamburh-01.jpg

Гамбург


Акцыя ў Бэрліне прайшла побач з захаваным фрагмэнтам Бэрлінскага муру. Арганізатары прапанавалі ўдзельнікам выстраіцца ў адну «лінію з дыстанцыяй 1.5–2 мэтра адзін ад аднаго».

Удзельнікі акцыі назвалі тое, што адбываецца ў Беларусі, «недэмакратычным, бесчалавечным і несвоечасовым».


hamburh-02.jpg

Гамбург


У Гамбургу беларусы выйшлі на акцыю салідарнасьці. «Мы зноў сабраліся сёньня, каб выказаць салідарнасьць з палітвязьнямі і ўсімі, хто выходзіць на вуліцы Беларусі за дэмакратыю, свабоду і сумленныя выбары», — напісала на сваёй старонцы ў Фэйсбуку адна з арганізатарак Натальля Гардэр.

Ланцуг салідарнасьці прайшоў таксама ў Брэмэне.


Мюнхен

miunchen-01.jpg

miunchen-02.jpg

miunchen-03.jpg

28 чэрвеня ў Мюнхэне прайшла беларуская акцыя салідарнасьці, у якой узялі ўдзел каля 200 прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў Баварыі.


Дзюсэльдорф

Беларусы Дусэльдорфу выстраіліся ў ланцуг салідарнасці.


duseldorf-01.jpg

duseldorf-02.jpg

duseldorf-03.jpg

dueldorf-04.jpg


28 чэрвеня ад 16:00 да 18:00 па мясцовым часе сабраліся беларусы Дусэльдорфу на пікет салідарнасці. Сустрэча адбылася на Карнэліўс Плятц – адным з самых папулярных месцаў у Дусэльдорфе. Пікетавалі супраць затрыманняў у Беларусі, а таксама за правядзенне сумленных выбараў. Агулам удзел у акцыі прынялі каля 70 чалавек.


Браціслава

bracislava-01.jpg

«Нават у такім маленькім горадзе, як Браціслава, мы здолелі сабрацца і праявіць нашу актыўную грамадзянскую пазыцыю», — кажуць беларусія ўдзельнікі акцыі салідарнасьці.

Парыж

paryz-01.jpg

paryz-02.jpg

paryz-03.jpg

У Парыжы 27 чэрвеня адбылася акцыя ў падтрымку беларусаў, якія цярпяць перасьлед з боку ўладаў падчас выбарчай кампаніі. Фота Аляксандра Грыбко.

Балі

bali-01.jpg

bali-02.jpg

bali-03.jpg

У Інданэзіі, на Балі, беларусы сабраліся на акцыю салідарнасьці на ўзьбярэжжы акіяну.


Ізмір (Турэччына) і Лімасол (Кіпр)

27 чэрвеня у шмат якіх месцах сьвету прайшлі ланцугі салідарнасьці і акцыі ў падтрымку беларусаў, падчас якіх удзельнікі патрабавалі свабоды зьняволеным грамадзянам і блогерам Беларусі і дэмакратычных выбараў у краіне.

Вось ланцуг салідарнасьці ў турэцкім Ізьміры.


А гэта акцыя беларускай салідарнасьці і ў Лімасоле на поўдні Кіпру.

kipr-01.jpg


Нью-Ёрк 27 чэрвеня

ny27-01.jpg

ny27-02.jpg

ny27-03.jpg

27 чэрвеня беларусы Нью-Ёрку правялі ланцуг салідарнасьці ў Нью-Ёрку, у парку ля штаб-кватэры ААН. Фота: Дар'я Мурашка.

Нью-Ёрк 28 чэрвеня

ny28-01.jpg

ny28-02.jpg

Чарговая беларуская акцыя салідарнасьці прайшла 28 чэрвеня ў Нью-Ёрку.


Бостан

27 чэрвеня каля 100 амэрыканскіх беларусаў выйшлі на акцыю салідарнасьці ў амэрыканскім Бостане. Людзі сабраліся каля Goverment Center і дайшлі да помніка Тадэвушу Касьцюшку.


bostan-01.jpg


Удзельнік акцыі пратэсту выказаліся за правядзеньне свабодных і справядлівых выбараў у Беларусі, супраць таго, што ўлада не зьмяняецца ў іх на радзіме, патрабавалі вызваліць палітвязьняў. Пераважная большасьць удзельнікаў акцыі — моладзь 25-30 гадоў.

Адметна, што паліцыянт, які стаяў ля помніка Касьцюшку, меў беларускія карані — ягоная бабуля прыехала ў ЗША зь Беларусі.

Маямі

Аддзел Паўднёвай Фларыды Беларуска-Амерыканскага Аб'яднання (БАЗА) арганізаваў чарговы палітычны пікет 27 чэрвеня ў самым цэнтры горада Маямі,каля гістарычнага будынка з сімвалічнай назвай — «Вежа Свабоды».


majami-01.jpg


Амерыканскіх беларусаў рознага ўзросту і роду заняткаў аб'ядноўвае і хвалюе складаная сітуацыя і напружанае становішча на радзіме. З кожным днём не толькі ў Фларыдзе, але і ў іншых штатах і гарадах Амерыкі расце колькасць неабыякавых да лёсу Беларусі.


majami-02.jpg


Удзельнікі акцыі ў Маямі выказваюць салідарнасць з усімі беларусамі Амерыкі і ўсяго свету. А таксама заклікаюць амерыканскую грамадскасць звярнуць увагу на праблемы ў Беларусі. Беларускія ўлады ў чарговы раз хітра і нахабна вырашылі зноў падманным шляхам правесці прэзідэнцкія выбары. Лукашэнка ўмела выкарыстоўвае напружаную сітуацыю ў свеце звязаную з пандэміяй, а таксама пад прыкрыццём нестабільнай сітуацыі ў Еўропе і ЗША зноў ідзе на фальсіфікацыю вынікаў выбарчай кампаніі на сваю карысць.


majami-03.jpg


У ранішняе неба Маямі зноў ўзьвіліся бел-чырвона-белыя сцягі, у руках лозунгі і транспаранты, налепкі і партрэты загінулых.


majami-04.jpg


Мітынгоўцы абураныя зверскімі, гвалтоўнымі дзеяннямі беларускай міліцыі, а таксама затрыманнем і шматлікімі арыштамі людзей у розных гарадах Беларусі. Сёння Сяргей Ціханоўскі, Павел Севярынец, Віктар Бабарыка сталі сімваламі смеласці, мужнасці і патрыятызму для кожнага беларуса!


majami-05.jpg


Палітычны мітынг беларусаў выклікаў непадробную цікавасць. Тэлеканал «Руская Амерыка» зняў рэпартаж і ўзяў інтэрв'ю ў удзельнікаў пратэсту. Журналіст з вялікім здзіўленнем выявіў ў руках аднаго беларуса фота-партрэт старых гадоў. Гэта быў партрэт нацыянальнага героя, сімвала незалежнасці Беларусі — Кастуся Каліноўскага. Гучна і звонка прагучалі вядомыя словы Каліноўскага — «Не народ для ўрада, а ўрад для народа!».

Філадэльфія

Неабыякавыя беларусы Амерыкі зладзілі ў нядзелю, 28 чэрвеня, акцыю салідарнасці ў цэнтры Філадэльфіі.


filadelfija-01.jpg

filadelfija-02.jpg


Пратэстоўцы сабраліся, каб падтрымаць арыштаваных і затрыманых ў Беларусі. Мерапрыемства прайшло ў LOVE PARK у цэнтры Філадэльфіі — у горадзе, дзе была абвешчаная дэкларацыя незалежнасці ЗША.


filadelfija-03.jpg

filadelfija-04.jpg


Беларусам, якія жывуць ў Амерыцы, важна выказаць сваю салідарнасць і падтрымку ўсім палітычным зняволеным, а таксама людзям, якія цяпер у Беларусі мітынгуюць супраць іх зняволення.


filadelfija-05.jpg

filadelfija-06.jpg


Тыя, хто сабраўся, падчас акцыі выказалі ўпэўненасць, што бліжэйшым часам і іх родная краіна будзе незалежнай і свабоднай.

Фота з фэйсбука Вадзіма Васільева


Санкт-Пецярбург

spb-01.jpg

spb-02.jpg

spb-03.jpg

27 чэрвеня пікет салідарнасьці быў зладжаны ў Санкт-Пецярбургу.


Лондан і Манчэстэр

lm-01.jpg

lm-02.jpg

lm-03.jpg

lm-04.jpg

Пікеты салідарнасьці адбыліся 28 чэрвеня ў Лёндане і Манчэстэры. Беларусі Вялікай Брытаніі патрабавалі справядлівых выбараў і вызваленьня палітвязьняў.

Кіеў

Акцыя прайшла на Майдане Незалежнасці.


kijeu-01.jpg

kijeu-02.jpg

kijeu-03.jpg


У нядзелю, 28 чэрвеня ў Кіеве ў самым цэнтры горада — на Майдане Незалежнасці — адбылася чарговая акцыя ў падтрымку незалежных выбараў у Беларусі. А таксама палітзняволенных і ўдзельнікаў грамадскіх пратэстаў у Беларусі.


kijeu-04.jpg

kijeu-05.jpg

kijeu-06.jpg


Удзельнікі акцыі выказалі салідарнасць з беларускім народам, а таксама заклікалі беларускія ўлады вызваліць усіх зняволеных і правесці дэмакратычныя выбары.


kijeu-07.jpg

kijeu-08.jpg

kijeu-09.jpg


Акцыя сабрала больш за сотню чалавек.


kijeu-10.jpg

kijeu-11.jpg

kijeu-12.jpg


Пасля сумеснага пікету адбыўся шпацыр да месца загібелі Міхаіла Жызнеўскага. Пасля ўскладання кветак і хвіліны маўчання, прысутныя павярнуліся на Майдан Незалежнасці.


kijeu-13.jpg

kijeu-14.jpg


Пазней актывісты праследавалі да беларускай амбасады, дзе працягнулі свае выступы.


Беласток

Каля Консульства Рэспублікі Беларусь у Беластоку прайшла акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі.


bielastok-01.jpg

bielastok-02.jpg

bielastok-03.jpg

bielastok-04.jpg

bielastok-05.jpg

bielastok-06.jpg

bielastok-07.jpg


У акцыі, па некаторых падліках, прыняло ўдзел больш за 200 чалавек. Яны трымалі ў руках бел-чырвона-белыя сцягі, плакаты „Уходи”, „Стоп таракан”, „Мы – 97 %” ды іншыя.


Варшава

Тры тысячы чалавек прыняло ўдзел ў Маршы салідарнасці з Беларуссю ў Варшаве. Такую лічбу назвала паліцыя, якая ахоўвала маніфестацыю.


varsava-01.jpg

varsava-02.jpg


Гаворыць заяўнік маніфестацыі журналіст Алесь Карніенка:

– Мне падаецца, са словаў старажылаў, хіба такога маштабу акцыі калі і былі раней, то даўно.


varsava-03.jpg

varsava-04.jpg


Алесь Зарэмбюк, старшыня Беларускага дома ў Варшаве, арганізатар акцыі: Спадзяемся, што ўрэшце рэшт ужо пасля гэтай акцыі міжнародная супольнасць, улады Варшавы, улады Польшчы звернуць больш сур’ёзную ўвагу на тое, што адбываецца ў Беларусі і пачнуць размаўляць па дыпламатычных каналах, праз МЗС, каб заканчвалася тое дзікунства супраць Паўла Севярынца, супраць Міколы Статкевіча, супраць людзей, якія на працягу апошніх двух дзясяткаў гадоў пастаянна сядзяць у вязніцах.


varsava-05.jpg

varsava-06.jpg


На шэсці выступілі польскія палітыкі – еўрадэпутат Анджэй Галіцкі, а таксама дэпутаты Сэйму Міхал Шчэрба і Мацей Конечны. Яны таксама патрабавалі вызвалення палітвязняў і запэўнілі, што свабодная Беларусь павінная стаць часткай Еўрапейскага Звязу. Анатоль Міхнавец са Звязу для дэмакратыі ў Беларусі заклікаў дыяспару актыўна браць удзел у палітычным жыцці, дзяліцца сваімі ідэямі, як змяніць сітуацыю ў краіне ў суполцы ў фэйсбуку “Talaka 2020”.


Швецыя 26 чэрвеня

Паводле svaboda.org, novychas.by, „Беларускага Радыё Рацыя“, „Белсат“, facebook.com