Беларускія акцыі салідарнасці (18–19 ліпеня)

Акцыі салідарнасьці з палітвязьнямі ў Беларусі і ў падтрымку дэмакратычных зьменаў працягваюць адбывацца ў розных гарадах сьвету.


Кракаў

У Кракаве адбылася акцыя салідарнасьці зь Беларусьсю, паведамляе ўдзельнік акцыі Аляксей. Нягледзячы на дождж, на акцыю прыйшло каля 100 чалавек – акрамя беларусаў і неабыякавыя палякі. Пратэстоўцы скандавалі «Жыве Беларусь!», на плякатах былі напісы «Я/Мы 97%» і заклікі да міліцыі стаць на бок народу, усім быў даступны адкрыты мікрафон. Арганізатары абвясьцілі аб стварэньні ў Кракаве беларускай некамэрцыйнай арганізацыі для аб'яднаньня шматлікай супольнасьці беларусаў гораду.


krakau-01.jpg

krakau-02.jpg


krakau-03.jpg


Беласток

18 ліпеня ў Беластоку, у Польшчы, прайшоў чарговы мітынг салідарнасьці і супраць рэпрэсіяў у Беларусі.


bielastok-1.jpg

bielastok-2.jpg

bielastok-3.jpg


Гданьск

hdansk-1.jpg

hdansk-2.jpg

hdansk-3.jpg

Бэрлін

Акцыя беларускай салідарнасьці ў Бэрліне 18 ліпеня праходзіла адначасова і пад бел-чырвона-белымі, і пад дзяржаўнымі сьцягамі.


berlin-1.jpg

berlin-2.jpg

berlin-3.jpg


У межах акцыі прайшла дэманстрацыя перад Мэмарыялам загінулым савецкім салдатам і шэсьце да бэрлінскай тэлевежы зь некалькімі прыпынкамі, падчас якіх былі мастацкія пэрформансы, чытаньні мастацкіх тэкстаў і прамовы. Удзельнікі акцыі напісалі пасланьне для землякоў у Беларусі на вялікім аркушы паперы.


berlin-4.jpg

berlin-5.jpg

berlin-6.jpg


На плякатах відаць надпісы: «Страх зьядае душу», «Верым. Можам. Пераможам», «Я ганаруся кожным беларусам, які кажа сыстэме НЕ». Удзельнікі намалявалі на сваіх процівірусных масках крыжы на месцы вуснаў, што сымбалізавала стан свабоды слова ў Беларусі.

Беларусы Штутгарту выйшлі на пікет салідарнасьці

19 ліпеня апоўдні беларусы Штутграту правялі пікет салідарансьці ў цэнтры гораду з заклікам вызваліць палітвязьняў у Беларусі і правесьці свабодныя выбары.


studhart-1.jpg

studhart-2.jpg

Барсэлёна

У Барсэлёне беларусы правялі пікет салідарнасьці з суайчыньнікамі, бо ўлады не дазволілі рабіць паўмаштабны мітынг, праз новую ўспышку тут каранавірусу. Удзельнікі падпісалі паштоўкі палітвязьням, якія дашлюць у Беларусь.


barselona-1.jpg

barselona-2.jpg

Паштоўкі ад беларусаў Барсэлёны палітвязьням на радзіме


barselona-3.jpg

Карціна Ксеніі Туравай "Беларускія мэтамарфозы"


Акцыя салідарнасьці ў Дэнвэры

18 ліпеня ў сталіцы штата Каларада ў ЗША прайшла акцыя салідарнасьці з палітвязьнямі ў Беларусі і ў падтрымку дэмакратычных зьменаў.


denver-1.jpg

denver-2.jpg

denver-3.jpg

denver-4.jpg

denver-5.jpg


Беларусы Дэнвэру выйшлі на вуліцу з плякатамі з заклікам вызваліць беларускіх палітвязьняў і спыніць рэпрэсіі падчас прэзыдэнцкай кампаніі ў Беларусі, а таксама плякатамі «Я/Мы 97%» і «Верым! Можам! Пераможам!» з сымбалямі кампаніі аб’яднаных штабоў Сьвятланы Ціханоўскай, Віктара Бабарыкі і Валера Цапкалы.

Беларусы ў Маямі: «Пакуль мы адзіныя, мы непераможныя!»

У Маямі прыйшоў чарговы, пяты запар, мітынг у падтрымку Беларусі, пад лозунгам «Пакуль мы адзіныя, мы непераможныя!». Пра гэта паведаміў у фэйсбуку старшыня аддзелу «БАЗА» Паўднёвай Фларыды Андрэй Пушкароў.


majami-1.jpg

majami-2.jpg


Арганізатары звярнуліся да землякоў: «Сябры, будзьце адзіныя. Толькі разам у нас усё атрымаецца!»


majami-3.jpg

majami-4.jpg


Таццяна Паўлавец, актывістка аддзела БАЗА Паўднёвай Фларыды выступіла з заявай: «Супрацоўнікі праваахоўных органаў, я звяртаюся асабіста да кожнага з вас. Калі ласка, спыніцеся! Зараз мы грамадзяне Рэспублікі Беларусь маем патрэбу ў Вашай падтрымцы і абароне. Падтрымаць можна лёгка, даўшы лішнюю бутэльку вады або хлеба незаконна затрыманаму, не збіваць моладзь, якая хоча лепшага жыцця для краіны, не чапаць жанчын і старых на мірных акцыях пратэсту. Станьце на наш бок і Вы станеце прыкладам для ўсяго Свету!»


majami-5.jpg


Акцыя была арганізавана Беларуска-амерыканскім задзіночаннем (БАЗА).

У Чыкага патрабавалі вызвалення беларускіх палітвязняў

Неадкладнага вызвалення палітзняволеных патрабуюць удзельнікі акцыі салідарнасці ў Чыкага. Яны правялі мерапрыемства пад лозунгам „Спыніць палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі!”, — распавяла беларуска Вольга Сяргейчык:

– На самой справе гэта была мая першая акцыя. Я раней ніколі не выходзіла на такія акцыі. Да апошняга моманту сумнявалася, ці ісці. Таму што ў нас зараз каронавірус лютуе, і вельмі не хацелася ісці ў натоўп. Але проста настолькі ўжо надакучыла тое, што адбываецца ў Беларусі, што ўжо немагчыма было маўчаць. Хацелася выказаць сваю салідарнасць. Я ведаю, што многія мае сябры ў Беларусі моцна абураны той сітуацыяй, якая склалася.


cykaha-1.jpg


Акцыі салідарнасці працягваюцца па ўсім свеце. Фактычна кожны дзень беларусы выходзяць у розных гарадах і краінах для таго, каб патрымаць палітзняволеных, а таксама ўсіх тых, хто змагаецца за свабодныя і дэмакратычныя выбары.

У Кіеве беларусы і ўкраінцы выйшлі на ланцуг салідарнасьці

Беларускія і ўкраінскія актывісты сёньня выйшлі ў цэнтар Кіеву на акцыю салідарнасьці зь беларусамі, якія сутыкаюцца з палітычнымі рэпрэсіямі ў розных гарадах Беларусі ў часе вулічных акцый.


kijeu-1.jpg


На Майдан Незалежнасьці прыйшлі каля паўсотні чалавек. Да грамадзян Беларусі, якія жывуць ва Ўкраіне, далучыліся і прадстаўнікі палітычных арганізацый — Народнага Руху Ўкраіны, усеўкраінскага аб’яднаньня «Свабода», добраахвотніцкага руху «АЎН», руху салідарнасьці «Разам». Ужо традыцыйна на акцыю выйшлі пад бел-чырвона-белымі і дзяржаўнымі ўкраінскімі сьцягамі.


kijeu-2.jpg


Акцыя пачалася з хады да помніка Міхасю Жызьнеўскаму, які загінуў у часе акцый пратэсту ў 2014 годзе. Калёну цягам усяго руху суправаджалі паліцэйскія, пэрыядычна спыняючы аўтамабільны рух, каб удзельнікі маглі бесьперашкодна перайсьці вуліцу.

«Мы можам тут выказваць сваю пазыцыю вольна і адкрыта. Можам ісьці на акцыі побач з паліцыяй і зь імі размаўляць аб тым, што адбываецца на маёй радзіме. Мы ня можам маўчаць, і на акцыі будзем выходзіць столькі разоў, колькі будзе патрэбна, каб выказаць сваю салідарнасьць. Мы хаця і далёка, але спрабуем быць побач з тымі, хто цяпер у Беларусі выходзіць на вуліцы», — сказала Свабодзе беларуска Юлія Камінская. Раней яна сама ініцыявала акцыю каля беларускай амбасады ў Кіеве.


kijeu-3.jpg


Журналіст Леанід Канфер адмыслова для ўдзелу ў акцыі прыехаў у Кіеў зь Дняпра, дзе здымае свой чарговы фільм:

«Магчыма, нас ня так шмат, як хацелася б, але ня ў колькасьці справа. Я прыйшоў выказаць сваю пазыцыю. Я чакаю перамен, якія, я лічу, ужо перасьпелі. Цяпер той момант, калі ўлада павінна зьмяніцца. А абвінавачаньне ў праплачанасьці (тых, хто прыходзіць на акцыі за межамі Беларусі — РС) — гэта стандартнае абвінавачаньне, якое я чую ўжо 26 гадоў. За гэты час яны не прыдумалі нічога новага і не прыдумаюць. Абвінавачваць — гэта значыць адмаўляць у прынцыпе хаця б якую грамадзянскую пазыцыю».


kijeu-4.jpg


Упершыню на беларускую акцыю прыйшоў кіраўнік парлямэнцкага міжфракцыйнага абʼяднаньня «За дэмакратычную Беларусь» Аляксей Ганчарэнка. Ён пераконвае, што гэтая дэпутацкая група будзе рабіць усё, каб дапамагчы Беларусі, у тым ліку і на міжнародных пляцоўках, у прыватнасьці, у межах Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы.

Удзельнікі акцыі хвілінай маўчаньня ўшанавалі памяць Міхася Жызьнеўскага і Міколы Ільіна, які загінуў 13 ліпеня на перадавой на Данбасе.


kijeu-5.jpg


«У першыя дні Рэвалюцыі годнасьці за нас паклаў сваё жыцьцё Міхась Жызьнеўскі, некалькі дзён таму Мікола Ільін. Гэта беларусы, якія гінуць і змагаюцца за нас. Для нас гэта вялікі гонар і вялікая адказнасьць. Мы павінны быць удзячныя народу Беларусі. Цяпер у Беларусі працягваюцца „хапуны“, ёсьць палітвязьні, і мы іх павінны падтрымаць. Няхай яны пабачаць, што ва Ўкраіне, у Кіеве — і нас тут нямала — мы пратэстуем супраць такога стаўленьня да палітычных апанэнтаў. Мы мусім заступіцца за палітвязьняў і мусім пра іх памятаць», — заклікаў украінскі пісьменьнік Аляксандар Ірванец.

Ён пагадзіўся на грамадзкіх пасатках ачоліць Беларускі інфармацыйны цэнтар, які адсочвае ўсе перадвыбарчыя падзеі ў Беларусі і інфармуе пра іх украінскія СМІ і грамадзтва.


kijeu-6.jpg

Паўло Падабед


Супрацоўнік Украінскага інстытуту нацыянальнай памяці Паўло Падабед перакананы, што ўкраінская супольнасьць мусіць падтрымаць беларускі народ:

«Варта памятаць, што толькі беларускі народ унутры сваёй дзяржавы можа разьвязаць сытуацыю. Што можам зрабіць мы? Не крытыкаваць, не даваць парады, якія яны ў глыбіні сваіх сэрцаў разумеюць і бяз нас. Яны, беларусы, патрабуюць нашай маральнай падтрымкі, таксама, як і іншыя народы, паняволеныя Масквой. Гэта найбольшы акт салідарнасьці».


kijeu-7.jpg


Пасьля невялікага веча ўсе ўдзельнікі выйшлі на Крашчацік, дзе ўтварылі ланцуг салідарнасьці. Да яго далучылася і Тацяна Мартынава — стваральніца FB-суполкі «Хватит бояться!». Яна вымушана зьехала зь Беларусі пад пагрозай арышту.


kijeu-8.jpg

Юлія Камінская і Тацяна Мартынава са сваёй дачкой на акцыі салідарнасьці


«Вельмі важна, каб такія акцыі праходзілі па ўсім сьвеце. Беларусі ніколі не было на палітычнай мапе сьвету, нас ніхто ня ведаў, і нікому не было цікава, што ў нас адбываецца. Цяпер, калі пра Беларусь пачалі гаварыць, на нас проста ўжо ня змогуць заплюшчыць вочы. Ужо ніхто не дазволіць ператварыць краіну ў цэнтры Эўропы ў Паўночную Карэю. Гэта важна», — перакананая Тацяна Мартынава.


kijeu-9.jpg


За апошнія некалькі тыдняў у Кіеве адбылося некалькі акцый салідарнасьці зь Беларусьсю. 3 ліпеня, калі ў Беларусі адзначаўся Дзень незалежнасьці, у Вярхоўнай Радзе Ўкраіны каля 20 дэпутатаў стварылі міжфракцыйнае абʼяднаньне «За дэмакратычную Беларусь», пазьней грамадзкія актывісты абвясьцілі аб стварэньні Беларускага інфармацыйнага цэнтру.


У Ізраілі — мітынг супраць палітычных рэпрэсій і ў падтрымку Беларусі

izrail-1.jpg

izrail-2.jpg

izrail-3.jpg

izrail-4.jpg

izrail-5.jpg

izrail-6.jpg


Акцыя падтрымкі прайшла на плошчы Іцхака Рабіна ў Тэль-Авіве. Плошча названая ў гонар былога прэм'ер-міністра Ізраіля забітага на гэтай плошчы 4 лiстапада 1995 года.

Паводле novychas.by, svaboda.org, nn.by, euroradio.fm. racyja.com, facebook.com