Беларускі пікет у Маямі

16 лютага ў Маямі мітынгоўцы прайшлі маршам уздоўж знакамітай вуліцы Оўшэн Драйв. Ініцыятарам правядзення выступіў Фларыдскі аддзел Беларуска-Амерыканскага аб’яднання «БАЗА».


01-image1a8f7b44caaef04de17be708f3692286-V-768x1024.jpg


Падчас правядзення пікета былі закрануты тэмы прыпынення расследавання зніклых апазіцыйных палітыкаў, а менавіта Ю. Захаранкі, А. Красоўскага і В. Ганчара, а таксама неабходнасці падтрымкі рэсурсу «Хартыя -97». Удзельнікамі былі сабраныя грашовыя сродкі, якія будуць адпраўленыя ў адрас інфармацыйнага партала «Хартыя-97». 


03-imagec9eb03524552383fb659c0222847f2cf-V-768x1024.jpg


„Нам неабыякава палітычная будучыня і стан правоў чалавека ў сучаснай Рэспубліцы Беларусь,” – выступіў дзеючы старшыня аддзела «БАЗА» Андрэй Пушкароў. „Мы заўсёды будзем памятаць нашых герояў: Віктара Ганчара, Юрыя Захаранку, Анатоля Красоўскага і Дзмітрыя Завадскага, якія зніклі ў змаганні за праўду”.

Паліна Прысмакова, “Беларускае Радыё Рацыя”