Беларускі музей у Гайнаўцы аб’яўляе мастацкі конкурс

Дашкольнікі, школьнікі і ліцэісты могуць прыняць удзел у другім выпуску мастацкага конкурсу „Я нарадзіўся тут”.

Працы павінны датычыць малой бацькаўшчыны, яе гісторыі і культуры, а таксама нацыянальных і этнічных меншасцяў, якія жывуць тут стагоддзямі. Мэтай конкурсу з’яўляецца выхаванне мясцовага патрыятызму і прасоўванне дзіцячай творчасці, – кажа дырэктар Беларускага музея Тамаш Ціханюк.

– Як арганізатар магу сказаць, вельмі цікавыя ўзнагароды. Кожны можа ў мастацкі спосаб паказаць малую айчыну, бацькаўшчыну, на каторай жыве. Думаю, гэта добрая прапанова на гэты менавіта час, калі на свеце вядома што адбываецца, дзеці знаходзяцца дома, і каб не марнаваць гэты час, то можна пашукаць у сваім сэрцы і ў сваёй галаве нейкія думку і помыслы на рэалізацыю гэтых прац.

Вынікі конкурсу і адкрыццё пасляконкурснай выставы адбудуцца ў чэрвені 2020 года ў музеі ў Гайнаўцы. Больш інфармацыі можна знайсці на сайце Беларускага музея.

Юля Шубзда, “Беларускае Радыё Рацыя”