Беларуская царква ў Лондане ўзяла ўдзел у вялікім фестывалі Open House London

За два апошнія дні Беларускую царкву ў Лондане наведала каля 400 чалавек. Царква ўдзельнічала ў вялікім фестывалі Open House London.

“Людзям было цікава ўсё, – паведамляе ў сваім Фэйсбуку айцец Сяргей Стасевіч, – Беларусь і Расея, драўлянае дойлідзтва і іканапіс, Чарнобыль і ягоныя наступствы, Вера Рыч, каталіцтва і праваслаўе, цэлібат сьвятароў... Людзі ўважліва прыслухоўваліся да англамоўных службаў а шостай і дзявятай гадзінах, запальвалі сьвечкі. Нашыя вялізныя дзьверы заўсёды адчыненыя для ўсіх людзей добрай волі. Яшчэ раз пераконваюся, што нам, беларусам, ёсьць што паказаць і расказаць сьвету. Гэта дадае сілаў жыць і дзеяць "не дзякуючы, а насуперак"!”.

https://www.facebook.com/siarhiej.stasievich