Багуслаў Дэмбскі ўшанаваў памяць ахвяраў „Бурага”

Старшыня Cойміку Падляшскага ваяводства Багуслаў Дэмбскі ўсклаў у Бельску Падляшскім вянок да магілы закатаваных 74 гады таму вазакоў. У царкве Апекі Маці Божай прайшла ўрачыстая літургія ў гонар святых мучаніка Холмскай і Падляшскай зямлі.

Прысутны на ўрачыстасцях радны Сойміка Славамір Назарук лічыць, што прысутнасць старшыні Сойміка на ўрачыстасцях у Бельску – гэта першы крок да спробы ўзаемапаразумення: 

– Гаворыцца, што людзі, якія загінулі ў 1945-46 гадах, неяк супрацоўнічалі з камуністамі – гэта хлусня. Думаю, што вельмі добра, што старшыня Сойміка тут з намі. Думаю, што трэба гэтыя бар’еры пераадольваць. Мы жывем у такім часе, калі няма чаго баяцца.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя