Аляксандр Сянько: Многія шведы супраць каранціну

Не выходзіць з дому без неабходнасці і прытрымлівацца сацыяльнай дыстанцыі — такіх рэкамендацый па сваім жаданні прытрымліваюцца шведы. Пра гэта распавёў беларус Аляксандр Сянько, як жыве бліз Стакгольма.

Працуюць дзіцячыя садкі, школы, лякарні, кропкі грамадскага харчавання, жыццё фактычна не змянілася, — адзначыў суразмоўца:

– Згодна стратэгіі, якую зараз абрала Швецыя, усе меры бяспекі, яны ў прынцыпе аднолькавыя для ўсёй краіны. Тут, да прыкладу, чытаю ў расейскамоўных СМІ, што нібыта ў Швецыі ёсць стратэгія, што ўсе павінны перахварэць. Гэта не так. Проста на самым пачатку галоўны эпідэміёлаг краіны сказаў, што аб’ектыўна мы не можам пазбегчы эпідэміі, нават калі ўвядзём каранцін – гэта яшчэ больш пагоршыць сітуацыю.

Аляксандр Сянько звярнуў увагу, што дастаткова вялікая колькасць шведаў выступае супраць каранцінных мераў. Яны падтрымліваюць галоўнага эпідэміёлага ў краіне і перакананыя, што гэта іх уласны выбар.

„Беларускае Радыё Рацыя“