Алякандра Герасіменя прадала срэбраны медаль за 27,5 тысячы долараў

Срэбраны медаль плыўчыхі Аляксандры Герасімені з Алімпіяды 2012 у Лондане (50 метраў вольным стылем) прададзены на NFT-аўкцыёне за 27 500 долараў, паведамляе Беларускі фонд спартовай салідарнасці (БФСС).

Герасіменя выставіла на NFT-аўкцыён тры свае медалі — бронзавы з Алімпіяды-2016 у Рыа-дэ-Жанейра і два срэбраныя з Алімпіяды-2012 у Лондане. Гэта зроблена ў рамках кампаніі БФСС па зборы сродкаў для падачы пазову 9 беларускіх заяўнікаў супраць Беларускай федэрацыі футбола і УЕФА ў Спартыўны арбітражны суд у Лазане. За разгляд спраў трэба заплаціць пошліну больш за 27 000 долараў. Прычым тэрмін уплаты — да 7 студзеня 2022 года.

euroradio.fm