Акцыі салідарнасьці дыяспары: Нарвэгія, Швэцыя, Канада, Чэхія, Ірляндыя, ЗША, Польшча...

25 і 26 ліпеня беларусы замежжа, які і раней, працягвалі ладзіць акцыі салідарнасці па ўсім свеце.


Нарвэгія. Акцыя салідарнасьці ў Осла

narvehija-1.jpg

narvehija-2.jpg


Чэхія. ​Роварны прабег салідарнасьці па Празе

cechija-1.jpg

cechija-2.jpg

cechija-3.jpg

Са звароту арганізатараў: Мы ня можам стаць у жывы ланцуг у Беларусі, бо мы цяпер ня там. Але мы можам выказаць сваю салідарнасьць з тымі, хто мае сьмеласьць у Беларусі рэалізоўваць свае законныя грамадзянскія і палітычныя правы. Бярыце з сабой ровары, беларускую нацыянальную сымболіку і сваю салідарнасьць.


Швэцыя. Пікеты салідарнасьці ў швэдзкіх гарадах 26 ліпеня

svecyja-1.jpg

Са звароту арганізатараў: Пікеты салідарнасьці зь беларусамі! Выходзім на плошчы швэдзкіх гарадоў разам! Далучайцеся са сваімі плякатамі і пэрфомансамі! Акцыя не ўзгодненая з паліцыяй, гэта значыць, што нельга зьбірацца больш за 50 чалавек і доўга знаходзіцца ў адным месцы, таму фатаграфуемся групамі і трымаем дыстанцыю!


Канада. Акцыя ля парлямэнту Канады 25 ліпеня

25 ліпеня ў сталіцы Канады, Атаве прайшоў мітынг у падтрымку дэмакратыі і незалежнасьці Беларусі. У ім узялі ўдзел каля 70 чалавек, уключаючы прадстаўнікоў украінскай і польскай дыяспараў — Барыс Генгала, старшыня Атаўскага аддзелу Украінскага нацыянальнага кангрэсу і Станіслаў Забароўскі, віцэ-старшыня Польскай нацыянальнай еднасьці.


kanada-1.jpg

kanada-2.jpg

kanada-3.jpg

kanada-4.jpg

kanada-5.jpg


На акцыі зачыталі зварот старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы. З прамовай аб сытуацыі ў Беларусі выступіў доктар Пётра Мурзёнак, старшыня Атаўскага аддзела Згуртаваньня беларусаў Канады і старшыня Беларускага інстытуту навукі і мастацтва ў Канадзе. Удзельнікі акцыі падпісалі пэтыцыі да Арганізацыі аб’яднаных нацый і Міністэрства замежных спраў Канады, а таксама заявы на вылучэньне назіральнікаў на выбары на ўчастак для галасаваньня ў пасольстве Беларусі ў Атаве. Актывісты дыяспары фармуюць каманду добраахвотнікаў для экзіт-пола.


Акцыя салідарнасці з беларусамі ў Таронта

Акцыі салідарнасці таксама падтрымалі беларусы Таронта.


taronta-1.jpg

taronta-2.jpg


За месяц у Канадзе адбылося некалькі масавых мерапрыемстваў, дзе выказвалі падтрымку палітзняволеным, дэманстравалі сваю нязгоду з дзеяннямі ўлады ды патрабавалі зыходу кіраўніка Беларусі, – распавяла адная з арганізатарак Крысціна Шым:

– Я думаю, што галоўная матывацыя ў нас ва ўсіх адна па ўсяму свету, а таксама беларусаў, якія жывуць у Беларусі. Матывацыя – кансалідацыя нашых агульных сіл для рашэння галоўных праблемаў у Беларусі. І як мы бачым, што галоўная праблема ў Беларусі – гэта свабода. Беларусь павінна стаць свабоднай краінай без гвалту, без зняволеных, без дыктатуры, якая знаходзіцца ў руках толькі аднаго чалавека – Лукашэнкі.


taronta-3.jpg

taronta-4.jpg


Крысціна Шым звярнула ўвагу, што беларусы Таронта ды Канады ў цэлым, якія не прыйшлі на папярэднія акцыі, будуць мець магчымасць зрабіць гэта ў асноўны дзень галасавання.

Ірляндыя. Акцыя салідарнасьці ў Корку

kork-1.jpg

kork-2.jpg


ЗША. Сіэтл

syetl-1.jpg

syetl-2.jpg

syetl-3.jpg


Са звароту арганізатараў — чальцоў руху Belarusian Solidarity Line: Палітычныя затрыманьні ў Беларусі разрываюць нашыя сэрцы. На знак падтрымкі і салідарнасьці мы зьбіраемся ў гэтую нядзелю. Калі ласка, запрашайце сяброў, знаёмых і неабыякавых любой нацыянальнасьці. Разам мы моц!


У Маямі адбыўся мітынг салідарных з Беларуссю

Беларусы Фларыды кожны тыдзень выходзяць на вуліцы Маямі, каб падтрымаць землякоў.


majami-1.jpg


Чарговы мітынг у Маямі адбыўся і ў апошнія выходныя ліпеня. Пра гэта паведаміў у фэйсбуку старшыня аддзелу «БАЗА» Паўднёвай Фларыды Андрэй Пушкароў.


majami-2.jpg


Людзі на мітынг прыносяць плакаты, сцягі і карыкатуры на дзейную ўладу.


majami-3.jpg

majami-4.jpg


Удзельнікі мітынгу правялі флэш-моб #болеюзабеларусь і напісалі лісты падзякі і падтрымкі палітычным зняволеным.

Лісты салідарнасці для палітвязняў

Беларусы Познаня ў чарговы раз сабралі сяброў і замежных удзельнікаў у мясцовай галерэі «Łazęga Poznańska».


poznan-1.jpg


У пятніцу вечарам там прайшла акцыя Лісты Салідарнасці 2.0, удзельнікі якой падпісвалі паштоўкі беларускім палітзняволеным.

– Мы ня згодныя з цяперашняй сістэмай улады. Беларусь заслугоўвае перамен. Больш за ўсё лістоў было напісана сям’і Бабарыкі і Сяргею Ціханоўскаму, таму што гэтыя людзі абудзілі беларускі народ і паказалі, што разам мы сіла!


poznan-2.jpg


Сярод дваццаці ўдзельнікаў знайшліся падпісчыкі зняволенага блогера, аўтара ютуб канала «Шэры Кот» Змітра Казлова.

– Я даведаўся пра акцыю праз Фэйсбук. Напісаў паштоўку Змітру Казлову. З’яўляюся падпісчыкам канала ад самага яго пачатку.


poznan-3.jpg


Сваёй падтрымкай традыцыйна адзначыліся мясцовыя ўкраінцы. Пра матывацыю прыйсці і падпісаць паштоўкі гаворыць Алекс:

– Я прыйшоў на акцыю таму што лічу, што Беларусь зараз мае магчымасць расквітнець. Паўтары гады назад мы праводзілі акцыю пратэсту пад амбасадай Расеі ў Познані, і нас прыйшлі падтрымаць браты-беларусы. Цяпер я салідарны з вамі.


poznan-4.jpg


Агулам было падпісана і выслана 26 паштовак. Раней ініцыятыва з лістамі надзеі прайшла па шматлікіх рэгіёнах Польшчы.


poznan-5.jpg


Познань стаў адзіным горадам, дзе акцыя адбылася двойчы. Арганізатары плануюць і надалей працягваць падобныя акцыі. Паводле звестак праваабарончага цэнтра «ВЯСНА», цяпер у Беларусі 26 чалавек прызнаныя палітычнымі вязнямі.

У Беластоку прайшла чарговая акцыя салідарнасці

Чарговы пікет прайшоў сёння (25 ліпеня) каля беларускага консульства ў Беластоку.


bielastok-1.jpg


Удзельнікі акцыі – беларусы, што пражываюць у Польшчы. Галоўны тэзіс, які аб’ядноўвае ўсіх удзельнікаў акцыі – улада Беларусі мусіць змяніцца, дзейсны кіраўнік дзяржавы мусіць сысці. Кажа арганізатар пікету Валерый Бык:

– Не задавальняе прэзідэнт, пад зад, памянялі, новага, памянялі, новага. Давайце мы паспрабуем – гэта важна, гэта патрэбна. Давайце згуртуемся. Сёння тры жанчыны аб’ядналіся, давайце іх падтрымаем. Няхай памяняецца ўлада. Трэба будзе, мы іх памянем зноў, але мы зразумеем, што змена ўлады ў нашых руках. Паглядзім побач: Польшча, Літва, Латвія, Эстонія, Украіна. А як жа мы, беларусы вырываемся з гэтага кантэксту? Дзе наша свядомасць, самасвядомасць? Расцем, выходзім на вуліцы – гэта добра.


bielastok-2.jpg


Выступоўцы падкрэсліваюць, што імі кіруе неабходнасць быць разам з тымі, хто зараз змагаецца супраць рэжыму на Беларусі. Адгукнуліся таксама і на ідэю насіць белыя стужкі на запясці. Па жаданні ўдзельнікі акцыі атрымалі іх проста на месцы правядзення пікета. Кажа Андрэй Шоцік:

– Я пра гэтыя белыя стужкі пачуў на стрыме аб’яднанага штабу Святланы Ціханоўскай. Гэтая думка адразу мне падалася добрай. Але калі прапаганда дзяржаўная пачала на гэта рэагаваць, калі яны пачалі казаць, што гэта фашыстоўскія сімвалы, параўноўваць з нашыўкамі паліцаяў, ачарняць. Гэта такі трыгер, на якое беларускае грамадства павінна арыентавацца. Калі ўжо дзяржаўная прапаганда нешта ачарняе, значыцца гэта сапраўды нешта вартае.


bielastok-3.jpg

bielastok-4.jpg


Арганізатары пікета пачалі збор фінансавых сродкаў, якія плануецца перадаць беларусам-палітвязням ды іншым пацярпелым ад рэжыму Лікашэнкі. Збор сродкаў плануецца таксама ў час наступных акцый у Беластоку. Справаздачы пра колькасць сабраных сродкаў і іх далейшае размеркаванне можна будзе пабачыць у групах беларусаў Беластоку ў сацыяльных сетках, – гавораць арганізатары акцыі.

Паводле svaboda.org, novychas.by, racyja.com, facebook.com