Акцыі паддтрымкі ў Беларусі і ва Украіне

У Беларусі 198-ы дзень працягваюцца лякальнывя акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў і гвалту сілавікоў.


Акцыя салідарнасьці зь Беларусьсю ў Львове


Нацыянальны сьцяг у мікрараёне Чырвоны Бор, Менск

02-304b1a0d-f2bd-4179-84e9-57f578916227_w650_r0_s.png

Нацыянальны сьцяг у мікрараёне Чырвоны Бор, Менск, 21 лютага.


Марш у падтрымку палітвязьняў на праспэкце Пушкіна ў Менску


Хор з Бараўлянаў пад Менскам віншуе з Днём роднай мовы


Малітва-пратэст вернікаў царквы «Новае жыцьцё» ў Менску

21 лютага ў Менску на вуліцы каля будынку забранай уладамі ў вернікаў царквы прайшла малітва.


01-ccfd4bd6-518d-4bc8-bf03-a5ba12c90124_w1023_r1_s.png

Удзельнікі малітвы каля забранай уладамі царквы «Новае жыцьцё» ў Менску. 21 лютага. Фота Нашай нівы (Nn.by).


Малітва пачалася апоўдні і сабрала некалькі соцень чалавек. Сілівікі не чапалі вернікаў.


Купалаўцы павіншавалі беларусаў з Днём роднай мовы

Яны прачыталі верш Рыгора Барадуліна "Беларускае слова".



Партрэт забітага актывіста Бандарэнкі ў Маладэчне

03-291d5e68-d6fa-4270-8b89-4bc83697e581_w650_r0_s.png

Партрэт Рамана Бандарэнкі ля помніка пакутнікам за волю і незалежнасьць Беларусі. Маладэчна, 21 лютага 2021 году.


Пікет у Навінках, людзі зьвярнуліся да Пуціна напярэдадні ягонай сустрэчы з Лукашэнкам


Пікет у менскім мікрараёне Сухарава

04-94ed98c0-7b31-44c4-b1d9-84c6421268d7_w650_r0_s.png

Пікет у Сухараве.


Паводле svaboda.org