Абрад калядавання ад дзяцей нядзельнай школкі беларускіх традыцый у Беластоку

Беларуская дыяспара ў Беластоку ў мінулую нядзелю, 9 студзеня, у кавярні Беластоцкага лялечнага тэатра адзначала Каляды. Калядоўшчыкамі выступілі дзеці, якія навучаюцца ў дзіцячай нядзельнай школцы беларускіх традыцый. Яны выканалі традыцыйны абрад калядавання пад кіраўніцтвам сваёй настаўніцы Юліі Собаль.

– Гэта дзеці з нашай беларускай дыяспары. Усе дзеці – беларусы. Я пісала сама сцэнар, штосьці з майго дзяцінства, нешта з інтэрнэта. Расказвала дзецям, што такое Каляды, як яны адзначаліся раней у нас на Радзіме, як гэта рабілі нашыя продкі. Песні падбіраліся менавіта такія, каб іх маглі праспяваць дзеці, таму што народныя спевы не лёгкія для выканання.

Цяпер дзеці з беларускай нядзельнай школкі будуць рыхтавацца да чарговага фальклорнага свята – Гукання вясны. Юлія Собаль паведаміла, што дзеці неўзабаве пачнуць развучваюць адпаведныя беларускія аўтэнтычныя песні.

Васіль Кроква, «Беларускае Радыё Рацыя»