Навіны беларускага замежжа

22.01.2008
“Дарогу ў Віфлеем” паказалі ў Беластоку

Гарадзенскі лялечны тэатр паказаў дзіцячы спектакль “Дарога у Віфлеем” паводле п’есы Сяргея Кавалёва.Гэта казка пра тое, як асляня, пачуўшы ад зоркі пра нараджэнне Бога, вырашыла папрасіць у яго абароны ад злога гаспадара. Але атрымалася, што яно само ўратавала маленькага Хрыста, дзеву Марыю ды Язэпа ад жаўнераў цара Ірада. Акцёры толькі што вярнуліся з Беласточчыны, дзе паказалі гэты спектакль у беларускіх асяродках шэсць разоў.

22.01.2008
Календары газеты “Наша Ніва”

У ЗША з’явілася магчымасць набыць календары з беларускімі краявідамі газеты “Наша Ніва”.Календары беларускай газеты “Наша Ніва” з’явіліся ў продажы ў ЗША. Дні і месяцы напісаны па-беларуску і па-ангельску.Фота да календара зроблены Ю. Дарашкевіч і А. Лянкевічам. Кошт календара $8+кошт перасылкі (залежыць ад таго, дзе вы знаходзіцеся). Замовіць і даведацца падрабязную інфармацыю можна па электронная пошце: jahorka@gmail.comПаводле zbma.net

21.01.2008
Мікалай Халезін: “Мы застаемся беларускім “Свабодным тэатрам” і ніякім іншым”

Адыграўшы дзевяць спектакляў на працягу 10 дзён, 20 студзеня беларускі “Свабодны тэатр” завяршае нью-ёркскую частку амерыканскага турнэ. Далей трупа накіруецца ў Лос-Анжэлес, дзе “Свабодны тэатр” прыме ўдзел у тэатральным сімпозіуме і пакажа спектакль “Пакаленне Jeans”.

21.01.2008
Рэканструкцыя манастыра ў Супраслі працягнецца

Паўтара мільёна злотых з бюджэту Польшчы прызначаныя на ахову гістарычных помнікаў у праваслаўным комплексе ў Супраслі, што на Беласточчыне.Мужчынскі манастыр у Супраслі быў пабудаваны на пачатку XVІ ст. па ініцыятыве наваградскага ваяводы і маршала ВКЛ Аляксандра Хадкевіча. З часам манастыр стаў вельмі важным асяродкам не толькі духоўнага, але і культурніцкага жыцця.

21.01.2008
Беларусь прымуць у Раду Еўропы толькі пасля дэмакратычных рэформ

“Мы чакаем, калі ў Беларусі будуць створаныя неабходныя ўмовы для таго, каб краіна магла стаць паўнавартасным сябрам Рады Еўропы”, – заявіў дарадца генеральнага дырэктарата РЕ па пытаннях дэмакратыі і палітыкі Майкл Інгледаў, адкрываючы 18 студзеня ў Вільні першую сесію Усходнееўрапейскай школы палітычных навук пры Радзе Еўропы.

21.01.2008
Польшча жадае палепшыць якасць палітычных адносінаў з Беларуссю

Польшча жадае палепшыць якасць палітычных адносінаў з Беларуссю. Такая заява прагучала з вуснаў міністра замежных спраў Польшчы Радаслава Сікорскага падчас сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом РБ у Польшчы Паўлам Латушкам.Абодва бакі не афішуюць вынікаў. Вядома, што сустрэча дыпламатаў адбылася ў панядзелак, 14 студзеня. Па чыёй ініцыятыве яна адбылася, таксама невядома.

21.01.2008
Каляды ў Санкт-Пецярбургу

Беларусы Пецярбургу разам сустрэлі Каляды, сабраўшыся ў зноў адкрытай Бібліятэцы нацыянальных літаратур.Кіраўнік аддзела рэдкай кнігі Расійскай нацыянальнай бібліятэкі доктар філалагічных навук Мікола Нікалаеў (нарадзіўся ў Наваградку, Гродзенская вобласць) распавёў пра традыцыі святкавання свята Нараджэння Хрыста на беларускіх землях.

21.01.2008
У Польшчы грала беларуская дуда

19 студзеня жыхары Гултовы, а 20 студзеня Палаева непадалёк ад горада Познань мелі шанец пачуць, як гучыць аўтэнтычная беларуская дуда. Для іх прагучаў канцэрт у выкананні фальклорнага гурту “Кудзьмень”.

21.01.2008
Брытанія нядрэнна прымае беларускага цыгана

Беларускі цыган з Віцебску Вальдэмар Калінін 17 гадоў таму з’ехаў працаваць і жыць у Лондан. За гэты час сп. Вальдэмар паспеў перакласці Біблію на цыганскую мову, атрымаць прэстыжную прэмію Хірасімы, стаць скарбнікам беларускай дыяспары ў Брытаніі, аб’ехаць палову свету. Літаральна тыдзень таму Вальдэмара Калініна пераабралі на ганаровую пасаду віцэ-прэзідэнта Рады цыганоў Брытаніі.

18.01.2008
У ЗША беларус Пятро Бярдоўскі стаў “самым скандальным мастаком году”

28-гадовы бостанскі беларус Пятро Бярдоўскі, больш вядомы ў амерыканскіх мастацкіх колах як Зэблер, названы шэрагам выданняў ЗША “самым скандальным мастаком году”.Колішні навучэнец гарадзенскай школы № 10 апынуўся ў ЗША ў 1996 г. па праграме міжнародных абменаў. Тут ён папрасіў палітычнага прытулку. Адукацыю атрымаў у каледжы мастацтваў у Масачусетсе.

18.01.2008
Эратычны фільм пра Лукашэнку амаль гатовы, але…

“Эратычная бомба”, якую ў Маскве збіраліся ўжыць супраць Аляксандра Лукашэнкі, мяркуючы з усяго, абясшкоджаная.Расійскі рэжысёр Аляксандр Валаў, аўтар скандальных стужак “Юлія” і “Міша” з героямі, падобнымі да прэм’ер-міністра Украіны Юліі Цімашэнкі і прэзідэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі, пры канцы 2006 г. абвясціў пра здымкі эратычнага фільма “Бацькава шчасце”, дзе прататыпам – кіраўнік Беларусі. Аднак стала вядома, што пад пагрозай вялікіх непрыемнасцяў Валаву настойліва парэкамендавалі спыніць вытворчасць фільма.

17.01.2008
У Кангрэсе ЗША абмяркоўваюць сітуацыю ў Беларусі

Кіраўнік Хельсінкскай камісіі ЗША, кангрэсмен Элсі Гасцінгс падвергнуў жорсткай крытыцы сітуацыю ў Беларусі, выступаючы 15 студзеня ў Кангрэсе ЗША. Палітык паведаміў пра факты парушэння правоў чалавека ў Беларусі, арышты лідэраў апазіцыі, разгон мірных дэманстрацый і інш.“На жаль, апошнія падзеі ў краіне былі вельмі расчаравальнымі і не абяцаюць нічога добрага для дэмакратычнай будучыні Беларусі. Я вельмі спадзяюся, што сп. Лукашэнка спыніць ізаляцыю сваёй краіны, выкліканую ўласнымі дзеяннямі”, – сказаў Э. Гасцінгс.

17.01.2008
Неіснуючая Еўропа

14 студзеня ў Рускай галерэі ў Вільні прайшло адкрыццё фотавыставы “Неіснуючая Еўропа”. На выставе прадстаўлены працы студэнтаў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта. Выстава стала вынікам праекта, які задумваўся як даследаванне еўрапейскай ідэнтычнасці з пункту гледжання беларускіх студэнтаў у Літве. Яны адлюстроўваюць уласны вопыт жыцця паміж Еўропай і Беларуссю ды спрабуюць даць азначэнне еўрапейскай ідэнтычнасці.

17.01.2008
Дзень салідарнасці

Дзень салідарнасці з Беларуссю прайшоў 16 студзеня ў шэрагу краінаў па ўсім свеце.У Варшаве адзначылі дзень беларускай салідарнасці У Варшаве ў знак Салідарнасці з Беларуссю адбыўся пікет каля беларускай амбасады.

16.01.2008
Акцыя “Памяць дзеля салідарнасці” ў Вільні

13 студзеня студэнцкае аб’яднанне Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэту правяло ў цэнтры Вільні акцыю з нагоды Дня абаронцаў незалежнасці Літвы. На плошчы каля Сейму Літоўскай Рэспублікі былі разгорнутыя беларускія нацыянальныя бел-чырвона-белыя сцягі.

16.01.2008
Беларусь несвабодная краіна

Праваабарончая арганізацыя “Freedom House” прадставіла даклад “Свабода ў свеце” за 2007 г. Паводле ацэнак арганізацыі, колькасць “свабодных краін” склала ў 2007 г. 90 – гэта 47% дзяржаў планеты. Беларусь, Узбекістан і Туркменістан называюцца сярод найбольш “рэпрэсіўных” краін.У спецыяльным дакладзе праваабарончай арганізацыі таксама адзначаецца паслабленне палітычных свабод у Кітаі, Венесуэле, Пакістане, Іране, Расеі.


Вынікі пошуку 4513 - 4528 з 4546
Пачатак | Папярэдняя | 281 282 283 284 285 | Наступная | Апошняя