Навіны беларускага замежжа

24.01.2008
ПАРЕ: Лукашэнка не хоча мець з намі нічога агульнага

Новы старшыня Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы Луіс Марыя Дэ Пуч заявіў, што ПАРЕ гатовая зрабіць крокі насустрач беларускі ўладам. На яго думку, ізаляцыя Беларусі “вельмі замінае” як самой краіне, так і ПАРЕ. Пры гэтым Луіс Марыя Дэ Пуч дадаў, што “пакуль менавіта Лукашэнка не хоча мець з намі нічога агульнага”.“Мы прапаноўваем яму паводзіць сябе гэтаксама, як усе. Але ён адмаўляецца браць на сябе тыя абавязкі, якія ўжо ўзялі ўсе краіны Еўропы. Лукашэнка, мабыць, думае, што ўвесь свет памыляецца, а ён мае рацыю”, – выказаў здагадку новы кіраўнік ПАРЕ.

24.01.2008
Беларуская школа чакае будучых вучняў

З 15 студзеня бягучага года латвійскія школы пачалі прымаць дакументы ад бацькоў будучых першакласнікаў. Апошні тэрмін падачы дакументаў – 1 красавіка. Чакаюць будучых вучняў і ў Рыжскай беларускай асноўнай школе. З гэтае нагоды – некалькі пытанняў да дырэктара Рыжскай беларускай асноўнай школы Ганны Іванэ.– Ці ёсць нейкія патрабаванні да будучых вучняў? Маецца на ўвазе, штосьці накшталт прыёмных экзаменаў...

24.01.2008
Еўрапейскія арганізацыі заклікаюць беларускія ўлады вызваліць усіх палітвязняў

Удзельнікі Канферэнцыі міжнародных няўрадавых арганізацый Рады Еўропы заклапочаныя пагаршэннем сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў рэзалюцыі, прынятай 22 студзеня на пасяджэнні канферэнцыі ў Страсбургу.У дакуменце выказваецца “глыбокая заклапочанасць ў сувязі з рэзкім пагаршэннем сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў 2008 годзе”. “За два тыдня не менш як 45 чалавек былі прысуджаныя да 15 або больш сутак арышту, а сотні людзей жорстка збітыя супрацоўнікамі праваахоўных органаў падчас мірнай дэманстрацыі”, – гаворыцца ў рэзалюцыі.

23.01.2008
Падкамітэт ПАРЕ па Беларусі ачоліла Сініка Хурскайнэн

22 студзеня быў абраны новы кіраўнік падкамітэту ПАРЕ ў справах Беларусі. Падкамітэт ачоліла Сініка Хурскайнэн – дэпутатка Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы ад Фінляндыі, якая замяніла на гэтай пасадзе эстонскага парламентара Андрэса Хэркеля. Тым часам у Страсбуры завяршылася абмеркаванне сітуацыі ў Беларусі на паседжанні Палітычнага камітэту Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы.

23.01.2008
З пяцігоддзем, “Журавінка”!

25 студзеня ў Вентспілсе (Латвія) ў гарадскім цэнтры культуры ў 18.00 адбудзецца ўрачысты канцэрт гурту беларусаў Латвіі “Журавінка”. Гурт будзе прымаць віншаванні са сваім пяцігоддзем.“Для вас спявае “Журавінка”!” – вось на працягу ўжо некалькіх гадоў гэтыя словы гучаць на канцэртных пляцоўках горада Вентспілсу і не па-за яго межамі. Ансамбль беларускай песні “Журавінка” добра вядомы не толькі ў сваім родным горадзе на беразе Балтыйскага мора.

23.01.2008
У Еўропе не можа быць месца дыктатуры

21 студзеня прадстаўнікі “IRL” Эера Эленурм і Раўль Лійве перадалі ў консульства Беларусі ў Эстоніі мемарандум ад моладзі партыі з патрабаваннем неадкладнага вызвалення палітвязняў і спынення рэпрэсій у Беларусі.Перадача мемарандума адбылася салідарна з іншымі арганізацыямі – сябрамі Дэмакратычнай Супольнасці Моладзі Еўропы (“DEMYC”). Такі мемарандум нараўне з Эстоніяй будзе адданы міжнародным прадстаўніцтвам Беларусі ў Польшчы, Ісландыі, Бельгіі, Грэцыі, на Кіпры, у Даніі, Фінляндыі.

22.01.2008
Візавыя праблемы “Лёсаў нашых народаў”

Выстава беларускіх мастакоў “Лёсы нашых народаў” адкрылася ў польскім Беластоку 20 студзеня. Экспазіцыю адкрылі маршал Падляшскага ваяводства Яраслаў Зыгмунт Дважаньскі і генеральны консул Беларусі ў Беластоку Міхаіл Аляксейчык. А вось мастакі-аўтары на адкрыццё не трапілі.

22.01.2008
Персанальная выстава Аляксандра Грыгор’ева

10-га лютага ў 13.00 у Беларускім музеі (401 Atlantyk Ave., Brooklyn, N.Y.) адбудзецца адкрыццё выставы беларускага мастака Аляксандра Грыгор’ева.Нарадзіўся мастак 19 мая 1955 г. Працуе ў галіне жывапісу, графікі і сцэнаграфіі. Удзельнічае ў выставах з 1986 г. Сябра Беларускага саюза мастакоў з 1999 г. З 2000 г. прымае ўдзел у міжнародных выставах і конкурсах малых формаў графікі і экслібрысу.

22.01.2008
Вайцюшкевіч заспявае ў Японіі

У лютым-сакавіку вядомы беларускі музыка Зміцер Вайцюшкевіч дасць некалькі канцэртаў у Японіі.Акампанаваць яму будуць японскія музыкі “Dreydel”. Па словах выканаўца, у канцэртах будуць скарыстаныя некаторыя экзатычныя музычныя прылады. Апроч песень на беларускай мове, Вайцюшкевіч выканае адну кампазіцыю і на японскай.Паводле радыё “Рацыя” (www.racyja.com)

22.01.2008
Ігар Забара: “У мяне былі спробы зрабіць свой тэатр і ў Беларусі, але не атрымалася”

Пра беларускую культуру, магчымасці беларусаў за мяжой і чаму яны з’язжаюць распавёў акцёр і рэжысёр з Кіева Ігар Забара. Ён сам усяго як тры гады з’ехаў ва Украіну з Беларусі.

22.01.2008
“Дарогу ў Віфлеем” паказалі ў Беластоку

Гарадзенскі лялечны тэатр паказаў дзіцячы спектакль “Дарога у Віфлеем” паводле п’есы Сяргея Кавалёва.Гэта казка пра тое, як асляня, пачуўшы ад зоркі пра нараджэнне Бога, вырашыла папрасіць у яго абароны ад злога гаспадара. Але атрымалася, што яно само ўратавала маленькага Хрыста, дзеву Марыю ды Язэпа ад жаўнераў цара Ірада. Акцёры толькі што вярнуліся з Беласточчыны, дзе паказалі гэты спектакль у беларускіх асяродках шэсць разоў.

22.01.2008
Календары газеты “Наша Ніва”

У ЗША з’явілася магчымасць набыць календары з беларускімі краявідамі газеты “Наша Ніва”.Календары беларускай газеты “Наша Ніва” з’явіліся ў продажы ў ЗША. Дні і месяцы напісаны па-беларуску і па-ангельску.Фота да календара зроблены Ю. Дарашкевіч і А. Лянкевічам. Кошт календара $8+кошт перасылкі (залежыць ад таго, дзе вы знаходзіцеся). Замовіць і даведацца падрабязную інфармацыю можна па электронная пошце: jahorka@gmail.comПаводле zbma.net

21.01.2008
Мікалай Халезін: “Мы застаемся беларускім “Свабодным тэатрам” і ніякім іншым”

Адыграўшы дзевяць спектакляў на працягу 10 дзён, 20 студзеня беларускі “Свабодны тэатр” завяршае нью-ёркскую частку амерыканскага турнэ. Далей трупа накіруецца ў Лос-Анжэлес, дзе “Свабодны тэатр” прыме ўдзел у тэатральным сімпозіуме і пакажа спектакль “Пакаленне Jeans”.

21.01.2008
Рэканструкцыя манастыра ў Супраслі працягнецца

Паўтара мільёна злотых з бюджэту Польшчы прызначаныя на ахову гістарычных помнікаў у праваслаўным комплексе ў Супраслі, што на Беласточчыне.Мужчынскі манастыр у Супраслі быў пабудаваны на пачатку XVІ ст. па ініцыятыве наваградскага ваяводы і маршала ВКЛ Аляксандра Хадкевіча. З часам манастыр стаў вельмі важным асяродкам не толькі духоўнага, але і культурніцкага жыцця.

21.01.2008
Беларусь прымуць у Раду Еўропы толькі пасля дэмакратычных рэформ

“Мы чакаем, калі ў Беларусі будуць створаныя неабходныя ўмовы для таго, каб краіна магла стаць паўнавартасным сябрам Рады Еўропы”, – заявіў дарадца генеральнага дырэктарата РЕ па пытаннях дэмакратыі і палітыкі Майкл Інгледаў, адкрываючы 18 студзеня ў Вільні першую сесію Усходнееўрапейскай школы палітычных навук пры Радзе Еўропы.

21.01.2008
Польшча жадае палепшыць якасць палітычных адносінаў з Беларуссю

Польшча жадае палепшыць якасць палітычных адносінаў з Беларуссю. Такая заява прагучала з вуснаў міністра замежных спраў Польшчы Радаслава Сікорскага падчас сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом РБ у Польшчы Паўлам Латушкам.Абодва бакі не афішуюць вынікаў. Вядома, што сустрэча дыпламатаў адбылася ў панядзелак, 14 студзеня. Па чыёй ініцыятыве яна адбылася, таксама невядома.


Вынікі пошуку 4433 - 4448 з 4476
Пачатак | Папярэдняя | 276 277 278 279 280 | Наступная | Апошняя