Навіны беларускага замежжа

24.01.2008
Еўрапейскія арганізацыі заклікаюць беларускія ўлады вызваліць усіх палітвязняў

Удзельнікі Канферэнцыі міжнародных няўрадавых арганізацый Рады Еўропы заклапочаныя пагаршэннем сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў рэзалюцыі, прынятай 22 студзеня на пасяджэнні канферэнцыі ў Страсбургу.У дакуменце выказваецца “глыбокая заклапочанасць ў сувязі з рэзкім пагаршэннем сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў 2008 годзе”. “За два тыдня не менш як 45 чалавек былі прысуджаныя да 15 або больш сутак арышту, а сотні людзей жорстка збітыя супрацоўнікамі праваахоўных органаў падчас мірнай дэманстрацыі”, – гаворыцца ў рэзалюцыі.

23.01.2008
Падкамітэт ПАРЕ па Беларусі ачоліла Сініка Хурскайнэн

22 студзеня быў абраны новы кіраўнік падкамітэту ПАРЕ ў справах Беларусі. Падкамітэт ачоліла Сініка Хурскайнэн – дэпутатка Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы ад Фінляндыі, якая замяніла на гэтай пасадзе эстонскага парламентара Андрэса Хэркеля. Тым часам у Страсбуры завяршылася абмеркаванне сітуацыі ў Беларусі на паседжанні Палітычнага камітэту Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы.

23.01.2008
З пяцігоддзем, “Журавінка”!

25 студзеня ў Вентспілсе (Латвія) ў гарадскім цэнтры культуры ў 18.00 адбудзецца ўрачысты канцэрт гурту беларусаў Латвіі “Журавінка”. Гурт будзе прымаць віншаванні са сваім пяцігоддзем.“Для вас спявае “Журавінка”!” – вось на працягу ўжо некалькіх гадоў гэтыя словы гучаць на канцэртных пляцоўках горада Вентспілсу і не па-за яго межамі. Ансамбль беларускай песні “Журавінка” добра вядомы не толькі ў сваім родным горадзе на беразе Балтыйскага мора.

23.01.2008
У Еўропе не можа быць месца дыктатуры

21 студзеня прадстаўнікі “IRL” Эера Эленурм і Раўль Лійве перадалі ў консульства Беларусі ў Эстоніі мемарандум ад моладзі партыі з патрабаваннем неадкладнага вызвалення палітвязняў і спынення рэпрэсій у Беларусі.Перадача мемарандума адбылася салідарна з іншымі арганізацыямі – сябрамі Дэмакратычнай Супольнасці Моладзі Еўропы (“DEMYC”). Такі мемарандум нараўне з Эстоніяй будзе адданы міжнародным прадстаўніцтвам Беларусі ў Польшчы, Ісландыі, Бельгіі, Грэцыі, на Кіпры, у Даніі, Фінляндыі.

22.01.2008
Візавыя праблемы “Лёсаў нашых народаў”

Выстава беларускіх мастакоў “Лёсы нашых народаў” адкрылася ў польскім Беластоку 20 студзеня. Экспазіцыю адкрылі маршал Падляшскага ваяводства Яраслаў Зыгмунт Дважаньскі і генеральны консул Беларусі ў Беластоку Міхаіл Аляксейчык. А вось мастакі-аўтары на адкрыццё не трапілі.

22.01.2008
Персанальная выстава Аляксандра Грыгор’ева

10-га лютага ў 13.00 у Беларускім музеі (401 Atlantyk Ave., Brooklyn, N.Y.) адбудзецца адкрыццё выставы беларускага мастака Аляксандра Грыгор’ева.Нарадзіўся мастак 19 мая 1955 г. Працуе ў галіне жывапісу, графікі і сцэнаграфіі. Удзельнічае ў выставах з 1986 г. Сябра Беларускага саюза мастакоў з 1999 г. З 2000 г. прымае ўдзел у міжнародных выставах і конкурсах малых формаў графікі і экслібрысу.

22.01.2008
Вайцюшкевіч заспявае ў Японіі

У лютым-сакавіку вядомы беларускі музыка Зміцер Вайцюшкевіч дасць некалькі канцэртаў у Японіі.Акампанаваць яму будуць японскія музыкі “Dreydel”. Па словах выканаўца, у канцэртах будуць скарыстаныя некаторыя экзатычныя музычныя прылады. Апроч песень на беларускай мове, Вайцюшкевіч выканае адну кампазіцыю і на японскай.Паводле радыё “Рацыя” (www.racyja.com)

22.01.2008
Ігар Забара: “У мяне былі спробы зрабіць свой тэатр і ў Беларусі, але не атрымалася”

Пра беларускую культуру, магчымасці беларусаў за мяжой і чаму яны з’язжаюць распавёў акцёр і рэжысёр з Кіева Ігар Забара. Ён сам усяго як тры гады з’ехаў ва Украіну з Беларусі.

22.01.2008
“Дарогу ў Віфлеем” паказалі ў Беластоку

Гарадзенскі лялечны тэатр паказаў дзіцячы спектакль “Дарога у Віфлеем” паводле п’есы Сяргея Кавалёва.Гэта казка пра тое, як асляня, пачуўшы ад зоркі пра нараджэнне Бога, вырашыла папрасіць у яго абароны ад злога гаспадара. Але атрымалася, што яно само ўратавала маленькага Хрыста, дзеву Марыю ды Язэпа ад жаўнераў цара Ірада. Акцёры толькі што вярнуліся з Беласточчыны, дзе паказалі гэты спектакль у беларускіх асяродках шэсць разоў.

22.01.2008
Календары газеты “Наша Ніва”

У ЗША з’явілася магчымасць набыць календары з беларускімі краявідамі газеты “Наша Ніва”.Календары беларускай газеты “Наша Ніва” з’явіліся ў продажы ў ЗША. Дні і месяцы напісаны па-беларуску і па-ангельску.Фота да календара зроблены Ю. Дарашкевіч і А. Лянкевічам. Кошт календара $8+кошт перасылкі (залежыць ад таго, дзе вы знаходзіцеся). Замовіць і даведацца падрабязную інфармацыю можна па электронная пошце: jahorka@gmail.comПаводле zbma.net

21.01.2008
Мікалай Халезін: “Мы застаемся беларускім “Свабодным тэатрам” і ніякім іншым”

Адыграўшы дзевяць спектакляў на працягу 10 дзён, 20 студзеня беларускі “Свабодны тэатр” завяршае нью-ёркскую частку амерыканскага турнэ. Далей трупа накіруецца ў Лос-Анжэлес, дзе “Свабодны тэатр” прыме ўдзел у тэатральным сімпозіуме і пакажа спектакль “Пакаленне Jeans”.

21.01.2008
Рэканструкцыя манастыра ў Супраслі працягнецца

Паўтара мільёна злотых з бюджэту Польшчы прызначаныя на ахову гістарычных помнікаў у праваслаўным комплексе ў Супраслі, што на Беласточчыне.Мужчынскі манастыр у Супраслі быў пабудаваны на пачатку XVІ ст. па ініцыятыве наваградскага ваяводы і маршала ВКЛ Аляксандра Хадкевіча. З часам манастыр стаў вельмі важным асяродкам не толькі духоўнага, але і культурніцкага жыцця.

21.01.2008
Беларусь прымуць у Раду Еўропы толькі пасля дэмакратычных рэформ

“Мы чакаем, калі ў Беларусі будуць створаныя неабходныя ўмовы для таго, каб краіна магла стаць паўнавартасным сябрам Рады Еўропы”, – заявіў дарадца генеральнага дырэктарата РЕ па пытаннях дэмакратыі і палітыкі Майкл Інгледаў, адкрываючы 18 студзеня ў Вільні першую сесію Усходнееўрапейскай школы палітычных навук пры Радзе Еўропы.

21.01.2008
Польшча жадае палепшыць якасць палітычных адносінаў з Беларуссю

Польшча жадае палепшыць якасць палітычных адносінаў з Беларуссю. Такая заява прагучала з вуснаў міністра замежных спраў Польшчы Радаслава Сікорскага падчас сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом РБ у Польшчы Паўлам Латушкам.Абодва бакі не афішуюць вынікаў. Вядома, што сустрэча дыпламатаў адбылася ў панядзелак, 14 студзеня. Па чыёй ініцыятыве яна адбылася, таксама невядома.

21.01.2008
Каляды ў Санкт-Пецярбургу

Беларусы Пецярбургу разам сустрэлі Каляды, сабраўшыся ў зноў адкрытай Бібліятэцы нацыянальных літаратур.Кіраўнік аддзела рэдкай кнігі Расійскай нацыянальнай бібліятэкі доктар філалагічных навук Мікола Нікалаеў (нарадзіўся ў Наваградку, Гродзенская вобласць) распавёў пра традыцыі святкавання свята Нараджэння Хрыста на беларускіх землях.

21.01.2008
У Польшчы грала беларуская дуда

19 студзеня жыхары Гултовы, а 20 студзеня Палаева непадалёк ад горада Познань мелі шанец пачуць, як гучыць аўтэнтычная беларуская дуда. Для іх прагучаў канцэрт у выкананні фальклорнага гурту “Кудзьмень”.


Вынікі пошуку 4417 - 4432 з 4458
Пачатак | Папярэдняя | 275 276 277 278 279 | Наступная | Апошняя