Навіны беларускага замежжа

29.01.2008
Польскія мытнікі пачалі працу на некаторых участках мяжы

Сёння ўночы на розных участках мяжы пачалі працу мытныя службы. Што праўда, працавалі яны не ў поўным складзе.Польская мытня працягвае страйк, дабіваючыся павышэння аплаты працы. У знак пратэсту кіроўцы трэйлераў заблакіравалі дарогі на мяжы, утварыліся 60-кіламетровыя чэргі. У Варшаве працягваецца сустрэча кіраўніка Мытнай службы з прадстаўнікамі ўраду. Ад яе вынікаў залежыць, ці варта чакаць блакады Варшавы. Тым часам на мяжы з Беларуссю чарга паступова знікае.

29.01.2008
Польскія памежнікі не будуць ужываць санкцыі за пратэрмінаваныя візы

Польскія памежнікі не будуць ужываць санкцый да кіроўцаў, якія вымушаны суткамі стаяць на ўсходняй мяжы і ў якіх з-за гэтага пратэрмінаваліся візы. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Памежнай варты Польшчы капітан Яцэк Соньта.Паводле яго словаў, памежная служба “разумее, што грамадзяне, якія не па сваёй волі аказаліся ў складаных і неспадзяваных абставінах, не могуць адказваць за тое, што адбываецца на мяжы”.Паводле “Польскага радыё для замежжа” (www.polskieradio.pl/zagranica/by)

29.01.2008
Вечная памяць змагару!

Студэнцкае аб’яднанне Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэту распачынае асветніцкую кампанію “Вечная памяць змагару”, прысвечаную 170-годдзю нацыянальнага героя Беларусі Кастуся Каліноўскага.

29.01.2008
Брусель вітае вызваленне беларускіх палітвязняў

Еўразвяз задаволены датэрміновым вызваленнем трох беларускіх палітвязняў. “Мы спадзяёмся, што гэтак жа хутка будуць вызваленыя іншыя палітзняволеныя”, – заявіла камісар знешніх сувязяў і еўрапейскай палітыкі суседства Беніта Ферэра-Вальднер.У распаўсюджаным 28 студзеня прэсавым рэлізе вітаецца правядзенне тэхнічнай сустрэчы еўрапейскіх і беларускіх экспертаў у галіне энергіі і транспартнай сітуацыі 28-30 студзеня ў Мінску, а таксама нарадзе беларускіх ды еўрапейскіх экспертаў-эколагаў 7 лютага ў Бруселі.

29.01.2008
Джордж Буш заявіў аб падтрымцы свабоды ў Беларусі

У штогадовым пасланні да Кангрэсу прэзідэнт ЗША Джордж Буш заявіў, што Злучаныя Штаты падтрымліваюць свабоду ў Беларусі.“Мы падтрымліваем свабоду ў краінах ад Кубы і Зімбабве да Беларусі”, – заявіў прэзідэнт ЗША.Дж. Буш заклікаў падтрымаць распрацаваную яго адміністрацыяй праграму замежнай дапамогі “Выклік тысячагоддзя”: “Гэтая праграма ўмацоўвае дэмакратыю, празрыстасць і вяршэнства закону ў краінах, якія развіваюцца, і я прашу вас цалкам фінансаваць гэтую важную ініцыятыву”.

29.01.2008
У Беластоку з’явіцца помнік беларусам Падляшша – ахвярам Другой сусветнай вайны і пасляваенных рэпрэсій

Гэта будзе невялікая капліца, якую пабудуюць каля праваслаўнага сабора Святога Духу ў Беластоку. На памятнай дошцы будуць высечаныя наступныя словы: “Праваслаўным ахвярам Другой сусветнай вайны, пакутнікам за веру і нацыянальнасць у 1939-1956 гадах, Святым Падляшскай Зямлі”.Паводле ініцыятара стварэння помніка старшыні Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Польшчы Яна Сычэўскага, насамрэч гэта помнік беларусам Падляшша, якія загінулі ў гады ліхалецця. Ён зазначыў, што амаль 100% праваслаўных у гэтым рэгіёне з'яўляюцца прадстаўнікамі беларускай нацыянальнай меншасці.

28.01.2008
У ЗША пройдзе дэманстрацыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі

10 лютага Беларускі моладзевы рух Амерыкі ладзіць дэманстрацыю ў абарону палітвязняў Беларусі.Актывіста “Маладога Фронту” Артура Фінькевіча суд Кастрычніцкага раёна Магілёва прысудзіў да 1,5 гадоў калоніі агульнага рэжыму. Палітвязня прызналі вінаватым у парушэнні рэжыму адбывання пакарання ў відзе абмежавання свабоды. Два гады таму Артур Фінькевіч быў арыштаваны і прысуджаны да абмежавання свабоды за графіці “Дастаў!” і “Мы хочам новага!”.

28.01.2008
Конкурс эсэ для старшакласнікаў “Абяры сваю будучыню”

Вышэйшая школа камерцыі і права імя Лазарскага ў Варшаве, ВШЛ (Wyzszа Szkolа Handlu i Prawa im. Ryszarda Lazarskiego, WSHiP; Lazarski School of Commerce and Law, LSC) праводзіць конкурс эсэ для вучняў. У конкурсе могуць браць удзел вучні старэйшых класаў агульнаадукацыйных школаў, ліцэяў, гімназіяў і іншых навучальных установаў, што даюць поўную сярэднюю адукацыю, у тым ліку з Беларусі.Сёлета Лазарскі прапануе ўдзельнікам конкурсу паразважаць над вельмі важнай і цікавай грамадскай з’явай — фармаваньнем грамадзкай думкі.

28.01.2008
Прэзентаваны фільм пра беларускі паваенны супраціў

У нядзелю ўвечары ў Варшаве адбылася прэзентацыя дакументальнага фільму “Беларускі антысавецкі пасляваенны супраціў: 1944 – 1957 гады”.Аўтары фільму грунтаваліся на кніжцы Сяргея Ярша і Сержука Горбіка “Беларускі супраціў” і спалучылі ў сваім фільме дакументальныя матэрыялы з сучаснымі мастацкімі здымкамі.Паводле рэжысёра фільму Антося Цялежнікава, пашырэнне ведаў пра беларускі антысавецкі пасляваенны супраціў вельмі важнае ў сучаснай Беларусі: “Гэта адна з найбольш невядомых старонак нашай найноўшай гісторыі, якую дагэтуль хаваюць ад беларусаў розныя спецслужбы”.

25.01.2008
Чарга на ўезд у Беларусь з Польшчы дасягнула 45 кіламетра

У чарзе на ўезд у Беларусь у пункце пропуска “Казловічы-Кукурыкі” на брэсцкім участку беларуска-польскай мяжы чакаюць 1,8 тыс. аўтамабіляў.Працягласць чаргі складае, на 9.00 гадзінаў панядзелка, 45 км. Гэта самая доўгая чарга ў пунктах пропуска на беларуска-польскай мяжы.

25.01.2008
Паралізаваная праца пунктаў пропуска на беларуска-польскай мяжы

З раніцы 25 студзеня страйкуюць польскія мытнікі. Беларусам не рэкамендуюць ехаць у Польшчу, а палякам – у Беларусь. Пакуль надзейна працуе толькі чыгуначны транспарт. Дзяржаўны памежны камітэт прагназуе, што да вечара на беларуска-польскай мяжы могуць утварыцца вялізныя чэргі.

25.01.2008
“Наша Ніва” ў ЗША і Канадзе

Юрась Зянковіч у сваім “ЖЧ” просіць адгукнуцца ўсіх беларусаў з ЗША і Канады, хто хочуць падпісвацца на “Нашу Ніву”. Па ягоных словах ён атрымаў дазвол ад рэдактара газеты Андрэя Дынько, каб друкаваць газету у ЗША, а таксама пастаўляць яе нумары у фармаце PDF.Па словах Ю. Зянковіча, праект можна запусціць на працягу 1-2 месяцаў. Газета будзе выдавацца такім жа фарматам, што і ў Беларусі, Але на лепшай паперы. Можна будзе падпісацца і на электроны варыянт “Нашай Нівы”.

25.01.2008
“Я прадстаўнік нацыянальнай меншасці – я паляк?”

Мы зноў вяртаемся да грамадскай акцыі “Я прадстаўнік нацыянальнай меншасці – я паляк”. Акцыя, якая пачалася на пачатку студзеня, праводзіцца з мэтаю паказаць, што ў Польшчы жывуць прадстаўнікі нацыянальных і этнічных меншасцяў. Ініцыятарам кампаніі выступіла габрэйская супольнасць. А вось частка беларусаў Польшчы акцыю не падтрымала.

25.01.2008
Амбасада ЗША заклікае вызваліць палітзняволеных

Амбасада ЗША ў Беларусі зрабіла заяву ў сувязи з пратэстамі 21 студзеня і прысудам журналісту Аляксандру Здвіжкову.Прадстаўнікі амбасадаў ЗША і іншых краінаў назіралі за акцыямі пратэсту, якія прайшлі 21 студзеня на плошчах Кастрычніцкай і Незалежнасці ў Мінску. Як гаворыцца ў заяве амбасады ЗША, “арышты і сілавы разгон мірных дэманстрантаў ёсць абмежаванне асноўных правоў чалавека”.Амбасада выказвае таксама глыбокую занепакоенасць у звязку з “неабгрунтаваным асуджэннем незалежнага журналіста А. Здвіжкова”.

24.01.2008
ПАРЕ: Лукашэнка не хоча мець з намі нічога агульнага

Новы старшыня Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы Луіс Марыя Дэ Пуч заявіў, што ПАРЕ гатовая зрабіць крокі насустрач беларускі ўладам. На яго думку, ізаляцыя Беларусі “вельмі замінае” як самой краіне, так і ПАРЕ. Пры гэтым Луіс Марыя Дэ Пуч дадаў, што “пакуль менавіта Лукашэнка не хоча мець з намі нічога агульнага”.“Мы прапаноўваем яму паводзіць сябе гэтаксама, як усе. Але ён адмаўляецца браць на сябе тыя абавязкі, якія ўжо ўзялі ўсе краіны Еўропы. Лукашэнка, мабыць, думае, што ўвесь свет памыляецца, а ён мае рацыю”, – выказаў здагадку новы кіраўнік ПАРЕ.

24.01.2008
Беларуская школа чакае будучых вучняў

З 15 студзеня бягучага года латвійскія школы пачалі прымаць дакументы ад бацькоў будучых першакласнікаў. Апошні тэрмін падачы дакументаў – 1 красавіка. Чакаюць будучых вучняў і ў Рыжскай беларускай асноўнай школе. З гэтае нагоды – некалькі пытанняў да дырэктара Рыжскай беларускай асноўнай школы Ганны Іванэ.– Ці ёсць нейкія патрабаванні да будучых вучняў? Маецца на ўвазе, штосьці накшталт прыёмных экзаменаў...


Вынікі пошуку 4401 - 4416 з 4458
Пачатак | Папярэдняя | 274 275 276 277 278 | Наступная | Апошняя