Навіны беларускага замежжа

07.04.2008
Украінцы моляцца за Беларусь

На працягу апошняга тыдня ва ўкраінскіх Евангельскіх цэрквах прайшлі богаслужбы, у часе якіх вернікі маліліся за Беларусь. У цэнтры ўвагі ўкраінскага Хрысціянскага руху аказалася сітуацыя са свабодай веравызнання ў Беларусі, а таксама з царквой “Новае Жыццё” і яе пастарам Вячаславам Ганчарэнкам, – паведамляе прэсавая служба аргкамітэта па стварэнні “Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі”.

04.04.2008
У Вільні прайшла акцыя салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі

Каля амбасады Беларусі ў Вільні 2 красавіка прайшла акцыя салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі і дэмакратычнымі СМІ.У ёй прынялі ўдзел актывісты “Маладых дэмакратаў”, АГП і кампаніі “За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва”.9 чалавек сталі з партрэтамі Аляксандра Казуліна, Андрэя Кіма, Віктара Калея, Зміцера Дашкевіча і Артута Фінкевіча. Удзельнікі пікета трымалі таксама на беларускай і літоўскай мовах – “Свабоду палітзняволеным!”, “Рукі прэч ад СМІ!” і “Свабоду прэсе!”.Паводле сайта “Мы памятаем”

04.04.2008
Дзень Волі ў Познані

Познаньскія беларусы ўрачыста адсвяткавалі 90-годдзе БНР. З гэтай нагоды адбылася лекцыя па гісторыі Беларускай Народнай Рэспублікі.

04.04.2008
Візіт беларускай моладзі ў Кангрэс ЗША

25 сакавіка ў дзень 90-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі сябры Згуртавання Беларускай Моладзі ў Амерыцы наведалі амерыканскі Кангрэс. Адбыліся сустрэчы, падчас якіх беларусы інфармавалі кангрэсменаў (непасрэдна і праз іх прадстаўнікоў) аб сітуацыі з правамі чалавека на Беларусі, закраналіся пытанні небяспекі беларускаму суверэнітэту з боку Расеі.

04.04.2008
Журналісты Любліна супраць абмежавання свабоды слова ў Беларусі

У знак пратэсту супраць абмежавання свабоды слова ў Беларусі люблінскія журналістыпрайшлі галоўнымі вуліцамі горада з заклеенымі стужкай вуснамі. У руках трымалі сімвал незалежнай Беларусі – бел-чырвона-белы сцяг. Такім чынам прадстаўнікі люблінскіхСМІ адрэагавалі на нядаўнюю атаку на незалежных журналістаў у Беларусі.

04.04.2008
У Швецыі абвешчана “Кампанія 193.1”

Галоўнымі мэтамі міжнароднай акцыі «Кампанія 193.1 – за свабоду асацыяцый у Беларусі», абвешчанай шведскай дэмакратычнай арганізацыяй “Шведская ініцыятыва па правах чалавека” і праваабаронцам Алесем Бяляцкім, з’яўляецца актывізацыя ўвагі шведскіх палітыкаў і грамадскасці да недапушчальных абмежаванняў свабоды асацыяцый у Беларусі, а таксама маральная і матэрыяльная падтрымка беларускіх арганізацый, якія пацярпелі ў выніку сваёй дзейнасці ад дзяржавы. Платформа «Кампаніі 193.1» ўключае наступныя пункты:

04.04.2008
Беларусы Гданьска адзначылі Дзень Волі

25 сакавіка беларусы Гданьска адзначылі традыцыйным ускладаннем кветак да магіл Luki Dziekucia-Maleja, Serafiny Dziekuc-Malej і мастака Kozmy Czuryly.

04.04.2008
Беларусы Крыма адсвяткавалі 25 сакавіка

23 сакавіка Севастопальскае таварыства беларусаў імя Максіма Багдановіча “Пагоня” разам з украінскімі сябрамі ўсклалі кветкі на магілу паэта Максіма Багдановіча ў Ялце, тут жа адбыўся сход. Страшныя “Пагоні” Валеры Барташ зачытаў зварот старшыні Рады БНР Івонкі Сурвіллы да беларускай дыяспары, а таксама віншаванне Управы “ЗБС “Бацькаўшчына”. Каля магілы беларускага паэта ў гэты дзень гучалі яго вершы, а таксама вершы на ўкраінскай, татарскай, літоўскай і латышскай мовах.

04.04.2008
Беларусы на Міжнародным Фэсце ў Будапешце

15 сакавіка 2008 г. у Цэнтральна-Еўрапейскім універсітэце (CEU), адбыўся Міжнародны Фэст, на якім студэнты былі вольныя прэзентаваць свае краіны. У выніку прэзентацыі рабілі каманды Беларусі, Украіны, Малдовы, Расеі, Сербіі, Македоніі, Албаніі, Азербайджану ды Казахстану.Адразу трэба адзначыць, што беларускае выступленне было адным з найлепшых, што прызналі ўдзячныя гледачы:) У якасці праграмы выступлення былі абраныя песні “Купалінка” (спяваная акапэлай) і “Простыя Словы” (пад гітару) у суправаджэнні ангельскіх субтытраў вершаванага перакладу.

02.04.2008
У Канадзе адбылася прэм'ера фільму "Урок беларускай мовы"

У рамках "Міжнароднага фестываля фільмаў правоў асобы" (Le festival de films sur les Droits de la Personne) у горадзе Манрэаль (правінцыя Квебек, Канада) адбыўся прэм'ерны паказ дакументальнага фільма польскага рэжысёра Міраслава Дэмбінскага "Урок беларускай мовы".

02.04.2008
Пікет у падтрымку Андрэя Кіма правялі ў Маскве

1 красавіка ля беларускай амбасады ў Маскве з 9.00 да 18.00 праходзiў аднаасобны пiкет, што паводле расейскага заканадаўства не патрабуе санкцыянавання. У пiкеце прыняло ўдзел каля 10 чалавек, якiя змянялiся праблiзна праз гадзiну. Сярод удзельнiкаў пiкету былi прадстаўнiкi беларускай дыяпары ў Маскве, актывiсты руху “Абарона” i “Iнiцыятыва”.

02.04.2008
Беларусы цяпер не лічацца замежнікамі пры працаўладкаванні ў Расіі

Беларускіх грамадзянаў пачалі браць на працу ў Расіі на агульных умовах, паведамляе сайт klerk.ru.Такая пастанова ўтрымоўваецца ў лісце Федэральнай падатковай службы. У прыватнасці, зазначаецца, што ў дачыненні да беларусаў не ўжываецца замацаваны ў расійскім заканадаўстве парадак прыцягнення і выкарыстання замежнай працоўнай сілы. На працу беларускіх грамадзянаў неабходна прымаць на агульных умовах.Паводле “Еўрапейскага радыё для Беларусі”

26.03.2008
Андрэа Рыгоні павіншаваў беларусаў з Днём Волі

Спецдакладчык парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы па Беларусі Андрэа Рыгоні даслаў на адрас лідэра руху "За свободу" Аляксандра Мілінкевіча віншаванні з Днём Волі ўсім беларусам.

Андрэа Рыгоні выказаў шкадаванне, што не зможа быць у Беларусі ў гэты дзень, таму што 13 красавіка ў Італіі маюць адбыцца датэрміновыя парламенцкія выбары, і да гэтай даты ён будзе заняты ўнутранымі справамі, звязанымі з выбарчай кампаніяй.

Паводле “Хартыя-97”

05.02.2008
Фестываль беларускай песні у Бельску Падляшскім

З 9 лютага распачнецца 15 фестываль беларускай песні ў Бельску Падляшскім.

Каля 20 выканаўцаў возьме ўдзел у фестывалі, які распачнецца 9 лютага у мясцовым доме культуры. У найбліжэйшую суботу 9.02 павятовы адбор абудзецца ў Беластоку, у нядзелю 10.02 - у Гайнаўцы. У ва ўсіх павятовых адборах будуць удзельнічаць каля 70 чалавек, галоўным чынам з ваяводства ПаўляшскагаПаводле www.bialorus.pl

29.01.2008
У польскіх школах – сто дзён беларускай мовы

У польскіх гарадках Бельску Падляскім і Гайнаўцы прайшлі ўрачыстыя вечары выпускнікоў агульнаадукацыйных ліцэяў з дадатковым навучаннем беларускай мовы.Так, сёлета Гайнаўскі ліцэй, які, дарэчы, заняў летась 30-е месца ў рэйтынгу ліцэяў Польшчы, заканчвае навучанне 120 вучняў. У Бельскім ліцэі беларускую мову ў пяці выпускных класах вывучаюць 164 вучні, а сам ліцэй у рэйтынгу знаходзіцца на 45-ым месцы.

29.01.2008
Туск агітуе Пуціна, як лепей абысціся без Беларусі

Прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск прапануе Расіі альтэрнатыву Паўночнаму газаправоду — трубаправод “Амбэр”. Праект, які польскі прэм’ер прадставіць Уладзіміру Пуціну падчас візіту ў Маскву, прадугледжвае пабудову трубы да Нямеччыны праз Латвію, Эстонію, Літву ды Польшчу. Туск хоча пераканаць Крэмль у немэтазгоднасці трубы па дне Балтыйскага мора. Наземны варыянт на палову таннейшы, бяспечны і не пагражае экалогіі Балтыкі — сцвярджаюць у Міністэрстве эканомікі Польшчы.


Вынікі пошуку 4385 - 4400 з 4458
Пачатак | Папярэдняя | 273 274 275 276 277 | Наступная | Апошняя