Навіны беларускага замежжа

12.05.2008
Беларускія грамадзяне ў Лівіі звярнуліся па дапамогу ў Расійскую амбасаду

Міністэрства замежных спраў Беларусі сочыць за сітуацыяй у Бейруце і знаходзіцца ў сталым кантакце з пасольствамі Расеі і Ўкраіны ў Ліванскай Рэспубліцы.Як паведаміў БелаПАН дзяжурны МЗС, інфармацыі ад грамадзян Беларусі, жадаючых выехаць з гэтай краіны, пакуль не паступала. Ён дадаў, што Беларусь не мае сваё пасольствы ў Ліване; найблізкае беларускае дыпламатычнае прадстаўніцтва знаходзіцца ў Сірыі.

08.05.2008
Беларусь трэцяя ў спісе сяброў Расіі

Згодна з апытаньнем, зладжаным Усерасійскім цэнтрам вывучэння грамадзкай думкі, найбольш сяброўскія адносіны ў Расіі на сёння склаліся з Кітаем, якому аддалі свае сімпатыі 23% апытаных. На другім месцы апынулася Нямеччына — за яе аддалі галасы 17% апытаных. Ворагамі №1 у рускіх на сёння — ЗША і Грузія — так мяркуюць па 25% апытаных), на трэцяе месца патрапіла Украіна (21%). У апанентах у Расіі ходзяць Вялікабрытанія, Польшча, краіны Балтыі ды іншыя дзяржавы. Беларусь у спісе ворагаў на 12-м месцы з адным адсоткам галасоў рэспандэнтаў.

08.05.2008
БНП ушанавала памяць загінуўшых беларусаў

6 траўня грамада Беларускай Нацыянальнай Памяці ўшанавала памяць памерлых і загінуўшых беларусаў. Тых, хто па волі лёсу апынуўся на чужыне.У Варшаве ўшанавана памяць Марыі Ямант, Яна Булгака, Яна Жамойціна, а. Мітрафана Будзькі, а. Вячаслава Аношкі, Якуба Ясінскага, Тадэвуша Корсака, Станіслава Булак-Балаховіча.У Кракаве сябры БНП наведалі магілу Алеся Гаруна.Вечная слава і памяць героям! Паводле БНП

08.05.2008
У Кракаве пачаліся V Дні Беларускай культуры

8 траўня ў Кракаве ў пяты раз пачаліся Дні беларускай культуры. Да 9 траўня ў старадаўняй польскай сталіцы будуць выступаць беларускія гісторыкі, літаратары, дзеячы культуры.У праграме мерапрыемства заяўленыя такія вядомыя асобы, як Лявон Баршчэўскі, Алесь Краўцэвіч, Артур Клінаў, Андрэй Дынько. Удзельнікі абмяркуюць стан беларускай культуры на мяжы ХХІ стагоддзя, распавядуць пра будаўнічыя работы ў старой частцы Гродна. Адбудзецца таксама паказ фільма "Тутэйшыя", які зняў Валер Мазынскі па вядомай п'есе Янкі Купалы.

07.05.2008
Латышонак і Вапа атрымалі высокія ўзнагароды

Кавалерскі крыж Ордэна Адраджэння Польшчы атрымалі прадстаўнікі Беларускай меншасці ў Польшчы.Гэта гісторык Алег Латышонак і старшыня Беларускага саюза ў Польшчы Яўген Вапа. На ўрачыстасці ў Варшаве гэтыя ўзнагароды ім уручыў польскі прэзідэнт Лех Качынскі.Беларусы былі адзінай нацыянальнай меншасцю ў Польшчы, якая мела сваё падполле і ў 80-я гады мінулага стагоддзя ўдзельнічала ў змаганні за дэмакратыю.Паводле сайта “За свабоду!”

07.05.2008
Польскія вучні здаюць выпускны іспыт па беларускай мове

6 траўня другі дзень выпускных экзаменаў у Польшчы. Вучні апошніх класаў здаюць пісьмовыя іспыты па замежнай мове. Між тым амаль 300 абітурыентаў ліцэяў з беларускай мовай навучання ў Бельску Падляскім і Гайнаўцы замест гэтага здаюць вусны іспыт па беларускай мове. Пісьмовы экзамен па роднай мове яны будуць здаваць пазней, 21 траўня. Ад дадзенага абавязку звольнены фіналісты і лаўрэаты алімпіяды па беларускай мове, якія закончылі навучанне з найвышэйшай адзнакай – 6. У бельскім ліцэі такіх выпускнікоў 12, а ў гайнаўскім – 8.

07.05.2008
ЗША: Беларускія ўлады баяцца ўласнага народу

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША абвяргае паведамленні пра амерыканскую шпіёнскую сетку ў Беларусі.“Яны знаходзяць любыя апраўданні, спрабуючы адвярнуць увагу ад таго, што з’яўляецца сапраўднай праблемай” – заявіў намеснік прэс-сакратара Дзярждэпартаменту ЗША Том Кэйсі. – Гэтыя абвінавачанні, ці то новыя, ці старыя, з’яўляюцца хлуслівымі і беспадстаўнымі. Яны ўяўляюць сабой вельмі нязначную нагоду для скарачэння нашага персаналу”.

07.05.2008
Святкаванне 25 сакавіка ў беларускіх асяродках

Мельбурн (Аўстралія)Гэтым разам у нас у Мельбурне атрымалася малая трагедыя: настаяцель, які абслугоўвае нашу царкву, а. Іван у суботу моцна захварэў і ў нядзелю 30 сакавіка быў ня ў стане служыць св. Літургію і малебен за беларускі народ. Дамовіліся не адкладаць урачыстасць, прысвечаную 90-м угодкам абвешчання незалежнасці БНР, і выконваць праграму святкавання, якая была разасланая запрошаным за два тыдні да запланаванай ўрачыстасці.

05.05.2008
Рэха Чарнобылю

На 22 гадавіну трагедыі ды ўшанаванне ахвяраў і пацярпелых ад Чарнобыльскай катастрофы, 30 красавіка ў Цэнтральна-Еўрапейскім універсітэце (Будапешт) быў зладжаны паказ двух фільмаў.Забруджанае Жыццё (Contaminated life)Фільм Давіда Дэсраме (David Desrame) і Дамініка Маэстралі (Dominique Maestrali). Францыя-Беларусь, 2001, Мова: англійская, беларуская, руская.

11.04.2008
Расія аднавілі мяжу

На беларуска-расійскай мяжы аднавілася афармленне часовага ўвозу легкавых аўтамабіляў для грамадзян Беларусі. За дакументы трэба плаціць грошы.Ад учорашняга дня расійскія мытнікі бяруць плату за рэгістрацыю дакументаў з беларусаў, якія кіруюцца ў Расію. У сувязі з гэтым прастоі ў чэргах на беларуска-расійскай мяжы складаюць 3—4 гадзіны.

10.04.2008
У штаб-кватэры ЮНЕСКА прызналі дасье на архітэктурныя помнікі Полацка

Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік атрымаў ліст са штаб-кватэры ЮНЕСКА, у якім пацверджана, што дасье “Матэрыяльнае ўвасабленне духоўнай спадчыны Ефрасінні Полацкай” на архітэктурныя помнікі найстаражытнейшага горада Беларусі паспяхова прайшло тэхнічную экспертызу і гатовае дзеля падавання на ўнясенне ў Спіс культурнай і прыроднай спадчыны.Шанец трапіць у пачэсны шэраг найбольш вядомых аб’ектаў свету атрымалі Спаса-Прэабражэнская царква Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра, Сафійскі сабор і тэрыторыі, з якімі звязанае імя вялікай асветніцы.

09.04.2008
За тыдзень дакументы на “Карту паляка” ў Мінску падалі 30 чалавек

Патэнцыйна на Карту ў Беларусі могуць прэтэндаваць 250 тысяч грамадзян.Амбасада Польшчы ў Мінску пачала прыём дакументаў на “Карту паляка” 31 сакавіка. За мінулы тыдзень ужо больш за 30 чалавек падалі дакументы, а 150 – звярнуліся па кансультацыю.Учора намеснік дырэктара Консульскага дэпартаменту Міністэрства замежных спраў Польшчы Войцэх Тычынскі паведаміў, што ў Беларусі агулам каля 250 тысяч грамадзян патэнцыйна могуць прэтэндаваць на атрыманне “Карты паляка”.

08.04.2008
Рэканструкцыя ў Саборы Св. Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку

5 красавіка, у Саборы Св. Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку пачалася праца па добраўпарадкаванню царквы. Была праведзена праца па падрыхтоўцы падлогі пад новае пакрыццё.

07.04.2008
Барыс Кіт адзначыў свой 98-мы дзень нараджэння

6 красавіка беларускі асветнік і ўсясветна вядомы навуковец Барыс Кіт атрымлівае з усяго свету віншаванні з 98-ым днём нараджэння.У 1930 – 40-х гадах Барыс Кіт працаваў для беларускай адукацыі на роднай Навагрудчыне і Віленшчыне, ў Віленскай беларускай гімназіі быў выкладчыкам і дырэктарам. Ён дапамагаў атрымаць асвету многім вясковым беларусам, ратаваў моладзь ад вывазу на прымусовыя працы ў час гітлераўскай акупацыі, калі ачольваў семінарыю і школу ў Паставах і Маладзечна.

07.04.2008
Да сумеснага праекту адукацыйных устаноў Гомеля і Масквы далучыцца Бранск

Рэалізацыяй сумеснага культурна-азнаямляльнага праекту “Разам па Беларусі” займаюцца адукацыйныя установы Гомеля і Масквы. Ініцыятыва праекту належыць Гомельскаму абласному палацу творчасці дзяцей і моладзі “Юнацтва”, паведамілі БелТА ва ўстанове пазашкольнага выхавання і адукацыі.Асноўная мэта праекту – папулярызацыя нацыянальных традыцый, беларускай гісторыі і культуры, дыскусіі сярод вучняў рэгіёнаў Беларусі і Расеі. Плануецца правядзенне сумесных экскурсій па памятных месцах Беларусі, трэнінг і заняткі.

07.04.2008
Украінцы моляцца за Беларусь

На працягу апошняга тыдня ва ўкраінскіх Евангельскіх цэрквах прайшлі богаслужбы, у часе якіх вернікі маліліся за Беларусь. У цэнтры ўвагі ўкраінскага Хрысціянскага руху аказалася сітуацыя са свабодай веравызнання ў Беларусі, а таксама з царквой “Новае Жыццё” і яе пастарам Вячаславам Ганчарэнкам, – паведамляе прэсавая служба аргкамітэта па стварэнні “Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі”.


Вынікі пошуку 4353 - 4368 з 4441
Пачатак | Папярэдняя | 271 272 273 274 275 | Наступная | Апошняя