Навіны беларускага замежжа

21.01.2008
Польшча жадае палепшыць якасць палітычных адносінаў з Беларуссю

Польшча жадае палепшыць якасць палітычных адносінаў з Беларуссю. Такая заява прагучала з вуснаў міністра замежных спраў Польшчы Радаслава Сікорскага падчас сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом РБ у Польшчы Паўлам Латушкам.Абодва бакі не афішуюць вынікаў. Вядома, што сустрэча дыпламатаў адбылася ў панядзелак, 14 студзеня. Па чыёй ініцыятыве яна адбылася, таксама невядома.

21.01.2008
Каляды ў Санкт-Пецярбургу

Беларусы Пецярбургу разам сустрэлі Каляды, сабраўшыся ў зноў адкрытай Бібліятэцы нацыянальных літаратур.Кіраўнік аддзела рэдкай кнігі Расійскай нацыянальнай бібліятэкі доктар філалагічных навук Мікола Нікалаеў (нарадзіўся ў Наваградку, Гродзенская вобласць) распавёў пра традыцыі святкавання свята Нараджэння Хрыста на беларускіх землях.

21.01.2008
У Польшчы грала беларуская дуда

19 студзеня жыхары Гултовы, а 20 студзеня Палаева непадалёк ад горада Познань мелі шанец пачуць, як гучыць аўтэнтычная беларуская дуда. Для іх прагучаў канцэрт у выкананні фальклорнага гурту “Кудзьмень”.

21.01.2008
Брытанія нядрэнна прымае беларускага цыгана

Беларускі цыган з Віцебску Вальдэмар Калінін 17 гадоў таму з’ехаў працаваць і жыць у Лондан. За гэты час сп. Вальдэмар паспеў перакласці Біблію на цыганскую мову, атрымаць прэстыжную прэмію Хірасімы, стаць скарбнікам беларускай дыяспары ў Брытаніі, аб’ехаць палову свету. Літаральна тыдзень таму Вальдэмара Калініна пераабралі на ганаровую пасаду віцэ-прэзідэнта Рады цыганоў Брытаніі.

18.01.2008
У ЗША беларус Пятро Бярдоўскі стаў “самым скандальным мастаком году”

28-гадовы бостанскі беларус Пятро Бярдоўскі, больш вядомы ў амерыканскіх мастацкіх колах як Зэблер, названы шэрагам выданняў ЗША “самым скандальным мастаком году”.Колішні навучэнец гарадзенскай школы № 10 апынуўся ў ЗША ў 1996 г. па праграме міжнародных абменаў. Тут ён папрасіў палітычнага прытулку. Адукацыю атрымаў у каледжы мастацтваў у Масачусетсе.

18.01.2008
Эратычны фільм пра Лукашэнку амаль гатовы, але…

“Эратычная бомба”, якую ў Маскве збіраліся ўжыць супраць Аляксандра Лукашэнкі, мяркуючы з усяго, абясшкоджаная.Расійскі рэжысёр Аляксандр Валаў, аўтар скандальных стужак “Юлія” і “Міша” з героямі, падобнымі да прэм’ер-міністра Украіны Юліі Цімашэнкі і прэзідэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі, пры канцы 2006 г. абвясціў пра здымкі эратычнага фільма “Бацькава шчасце”, дзе прататыпам – кіраўнік Беларусі. Аднак стала вядома, што пад пагрозай вялікіх непрыемнасцяў Валаву настойліва парэкамендавалі спыніць вытворчасць фільма.

17.01.2008
У Кангрэсе ЗША абмяркоўваюць сітуацыю ў Беларусі

Кіраўнік Хельсінкскай камісіі ЗША, кангрэсмен Элсі Гасцінгс падвергнуў жорсткай крытыцы сітуацыю ў Беларусі, выступаючы 15 студзеня ў Кангрэсе ЗША. Палітык паведаміў пра факты парушэння правоў чалавека ў Беларусі, арышты лідэраў апазіцыі, разгон мірных дэманстрацый і інш.“На жаль, апошнія падзеі ў краіне былі вельмі расчаравальнымі і не абяцаюць нічога добрага для дэмакратычнай будучыні Беларусі. Я вельмі спадзяюся, што сп. Лукашэнка спыніць ізаляцыю сваёй краіны, выкліканую ўласнымі дзеяннямі”, – сказаў Э. Гасцінгс.

17.01.2008
Неіснуючая Еўропа

14 студзеня ў Рускай галерэі ў Вільні прайшло адкрыццё фотавыставы “Неіснуючая Еўропа”. На выставе прадстаўлены працы студэнтаў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта. Выстава стала вынікам праекта, які задумваўся як даследаванне еўрапейскай ідэнтычнасці з пункту гледжання беларускіх студэнтаў у Літве. Яны адлюстроўваюць уласны вопыт жыцця паміж Еўропай і Беларуссю ды спрабуюць даць азначэнне еўрапейскай ідэнтычнасці.

17.01.2008
Дзень салідарнасці

Дзень салідарнасці з Беларуссю прайшоў 16 студзеня ў шэрагу краінаў па ўсім свеце.У Варшаве адзначылі дзень беларускай салідарнасці У Варшаве ў знак Салідарнасці з Беларуссю адбыўся пікет каля беларускай амбасады.

16.01.2008
Акцыя “Памяць дзеля салідарнасці” ў Вільні

13 студзеня студэнцкае аб’яднанне Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэту правяло ў цэнтры Вільні акцыю з нагоды Дня абаронцаў незалежнасці Літвы. На плошчы каля Сейму Літоўскай Рэспублікі былі разгорнутыя беларускія нацыянальныя бел-чырвона-белыя сцягі.

16.01.2008
Беларусь несвабодная краіна

Праваабарончая арганізацыя “Freedom House” прадставіла даклад “Свабода ў свеце” за 2007 г. Паводле ацэнак арганізацыі, колькасць “свабодных краін” склала ў 2007 г. 90 – гэта 47% дзяржаў планеты. Беларусь, Узбекістан і Туркменістан называюцца сярод найбольш “рэпрэсіўных” краін.У спецыяльным дакладзе праваабарончай арганізацыі таксама адзначаецца паслабленне палітычных свабод у Кітаі, Венесуэле, Пакістане, Іране, Расеі.

15.01.2008
У Таварыстве беларускай культуры ў Літве падвялі вынікі працы за год

Час бяжыць няўмольна хутка, здаецца нядаўна абмяркоўвалі план працы ТБК на 2006- 2007 г., а ўжо надышоў час падвесці вынікі,што атрымалася , у якім накірунку трэба далей працаваць. Канец снежня і пачатак лютага ў таварыстве быў багаты на цікавыя сустрэчы.12 студзеня ў ТБК адбыўся выбарчы сход, і сябры таварыства разам адзначылі Новы-Стары год. Старшыня ТБК Хведар Нюнька распавёў пра дзейнасць арганізацыі за апошнія два гады.

15.01.2008
Вынікі працы беларусаў Санкт-Пецярбурга

Беларускае грамадска-культурнае таварыства ў Санкт-Пецярбургу падвяло вынікі дзейнасці за 2007 г.“Мэта дзейнасці Беларускага грамадска-культурнае таварыства – адраджэнне і развіццё ў Пецярбургу беларускай мовы, навукі і культуры”, - адзначылі ў кіраўніцтве БГКТ.

15.01.2008
“Малады фронт” стаў міжнароднай арганізацыяй

Малады фронт зарэгістраваны ў Чэхіі як міжнародная моладзевая арганізацыя. Паводле статутных дакументаў, звяз мае права мець філіі, а таксама дзейнічаць ва ўсіх краінах Еўропы, у тым ліку ў Беларусі і Украіне.“Маладафронтаўцы выказваюць сваю шчырую ўдзячнасць і надзею на далейшае супрацоўніцтва актывістам чэшскага грамадскага аб’яднання “Свабодная Беларусь”, якія дапамаглі зарэгістравацца нашае арганізацыі, а таксама аб’яднанне якіх з’яўляюцца адным з самых актыўных ў Заходняй Еўропе, якое змагаецца за Свабоду Беларусі”, – гаворыцца ў заяве МФ.

15.01.2008
CPJ заклікае спыніць пераслед журналістаў у Беларусі

Міжнародная арганізацыя “Камітэт абароны журналістаў” (“The Committee to Protect Journalists” – CPJ) заклікаў ўлады Беларусі спыніць пераслед незалежных журналістаў.Кіраўнік CPJ Джоўл Сайман заявіў у Нью-Ёрку, што праваабарончая арганізацыя занепакоеная нядаўнімі арыштамі і затрыманнямі пазаштатных беларускіх рэпарцёраў – фотакарэспандэнта Арсеня Пахомава (“Наша Ніва”), тэлежурналістаў Галіны і Уладзіміра Самойлавых, тэлеапэратара Валера Булдыкі.У заяве CPJ гаворыцца, што гэтыя журналісты пацярпелі ад уладаў за асвятленне нядаўняй акцыі прадпрымальнікаў у Мінску.

15.01.2008
Беларусь – адна з самых эканамічна несвабодных краін у свеце

Паводле даследавання амерыканскага “Фонду спадчыны” і газеты “The Wall Street Journal”, Беларусь займае адно з апошніх месцаў у свеце па ўзроўні эканамічнай свабоды – 150-ае з 157 магчымых.Беларусь стаіць у адным шэрагу з такімі краінамі як Іран, Туркменістан, Бірма, Лівія, Зімбабве, Куба і КНДР.


Вынікі пошуку 4321 - 4336 з 4349
Пачатак | Папярэдняя | 268 269 270 271 272 | Наступная | Апошняя