Навіны беларускага замежжа

16.06.2008
Нямеччына падтрымала польска-швецкі праект "усходняга партнёрства"

Польска-швецкі праект "усходняга партнёрства" падтрымала Нямеччына. Пра гэта ўчора заявіла ў Гданьску канцлер Ангела Меркель на сумеснай прэс-канферэнцыі з прэм'ерам Польшчы Дональдам Тускам.Нагадаем, "усходняе партнёрства" прапануе стварэнне форума рэгіянальнага супрацоўніцтва краін ЕС з Украінай, Малдовай, Грузіяй, Азербайджанам і Арменіяй, а таксама - пакуль толькі на экспертным узроўні – з Беларуссю.

16.06.2008
Нядзельная школка ў Нью-Ёрку: рэальная і віртуальная

Ці праўда, што беларуская нядзельная школа за мяжой ужо не цікавая сучасным дзецям і іх бацькам? А як наконт віртуальнай нядзельнай школкі – дарэчы, першай у гісторыі беларускага замежжа? І, пакуль яна ствараецца маладымі амэрыканскімі беларусамі, новае жыцьцё ўжо пачала нядзельная школка ў Нью-Ёрку для беларусаў розных канфэсіяў.Пра сучасную нядзельную беларускую школу – віртуальную і рэальную – у перадачы распавядаюць дзеці і іх бацькі.

16.06.2008
Кангрэсу новай дыяспары Беларусі паабяцана падтрымка Еўракамісіі і МУС Эстоніі

Еўракамісія і МУС Эстоніі паабяцалі падтрымку кангрэсу новай дыяспары Беларусі. Аб гэтым кажа ў вітальным звароце камісар ЕС па знешніх сувязях і палітыцы добрасуседства Беніта Ферэра-Вальднер, які паступіў у адрас арганізатараў кангрэса, паведамляе БелаПАН.“Я вітаю ўнёскі вашай краіны ў працэс стварэння дэмакратыі ў Беларусі”, — распавядаецца ў лісце Б. Ферэра-Вальднера. Еўракамісар таксама адзначае важнасць працы з маладым пакаленнем беларусаў, у тым ліку з тымі, якое жыве па-за межамі радзімы.

16.06.2008
Кангрэс ECPM у Бруселі

11 чэрвеня 2008 году ў сталіцы Бельгіі праходзіў чарговы штогадовы Кангрэс ECPM (Еўрапейскага Хрысціянскага Палітычнага Руху). Еўрапейскі Хрысціянскі Палітычны Рух паўстаў ва ўмовах паступовага адыходу значнае часткі палітычных сілаў хрысціянска-дэмакратычнага накірунку ў Еўропе ад хрысціянскіх прынцыпаў.

12.06.2008
Выстава “Мастацтва супраць дыктатуры” у эстонскім парламенце

11 чэрвеня ў эстонскім парламенце адкрылася выстава беларускіх мастакоў «Мастацтва супраць дыктатуры». Аўтары выставы – гэта ня толькі такія вядомыя беларускія мастакі, як Алесь Марачкін і Алесь Шатэрнік, якія сістэмна пераследуюцца беларускімі ўладамі за свае перакананні, і чые працы знаходзяцца і ў Трэццякоўцы, і ў Белым доме. Гэта і маладыя мастакі, якія таксама думаюць інакш, чым навязвае ім існуючы ў Беларусі рэжым, якія б жадалі ня толькі волі творчасці, але і волі жыцця ў сваёй краіне.

12.06.2008
Беларускі Пецярбург

Гэтага беларускага горада са 100-тысячным насельнiцтвам няма нi ў адным падручнiку геаграфii. Не здзiўляйцеся, але размова пойдзе пра сапраўдную жамчужыну Расiйскай Федэрацыi, яе паўночную сталiцу Санкт-Пецярбург.

12.06.2008
Дзейнасць Таварыства беларускай культуры ў Літве

“Каб было ўсё гучней і ўрачысцей,Не тлуміся, рабі ўсё прасцей:Пляц расквець, ды трыбуну начысці,Ды пакліч ганаровых гасцей"...(Генадзь Бураўкін)Канец траўня пачатак чэрвеня стаў асабліва багаты ў Таварыстве Беларускай Культуры на сустрэчы і розныя мерапрыемствы.

09.06.2008
Беларуская бібліятэка ў Антверпане

Бібліятэка пры беларускай грэка-каталіцкай парафіі ў горадзе Антверпане існуе ўжо на працягу некалькіх год. Галоўную частку кніг складаюць творы беларускіх пісьменнікаў, ахвяраваныя прадстаўнікамі пасляваеннай беларускай эміграцыі.

09.06.2008
Алесь Чайчыц: Штандар наш бел-чырвона-белы

Як нацыі, што перажыла цяжкія часы прыгнёту, беларусам уласцівыя нацыянальныя сціпласць і комплекс непаўнавартасці, якія адным не дазваляюць ганарыцца рэчамі, аб’ектыўна вартымі гонару, а іншым дазваляюць ганарыцца чужымі дасягненнямі як сваімі, гэтаксама як і гіпербалізаваць свае. І ўсё ж, бяз страху быць абвінавачаным у другім, хочацца падзяліцца сваімі суб’ектыўнымі эмоцыямі, выкліканымі аб’ектыўнай, зрэшты, рэччу. Ці паспрачаецца хто з тым, што ніводная іншая нацыя ў свеце ня мае нагэтулькі ж выразнага, яскравага, энэргетычнага сцягу, як беларускі нацыянальны бел-чырвона-белы?

09.06.2008
Фестываль памежнага фальклору ў Польшчы

З 5 па 8 чэрвеня ў музеі малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах, які знаходзіцца ў прыгарадзе Бельска Падляшскага, прайшоў 5-ы Міжнародны фестываль веснавога фальклору “Там по маёвуй росі”.Удзел у мерапрыемстве ўзялі выканаўцы традыцыйнага фальклора з Падляшша і памежных раёнаў Беларусі і Літвы.

09.06.2008
ІІІ Тэатральны фестываль Цэнтральнай Еўропы “Суседзі”

Сёння ў Любліне пачаўся ІІІ Тэатральны фестываль Цэнтральнай Еўропы “Суседзі”. У ім прымаюць удзел тэатры з Беларусі, Украіны, Чэхіі, Славаччыны, Славеніі, Ізраіля і Польшчы. Як кажа дырэктар фестывалю Вітальд Мазуркевіч, спектаклі выбіраліся такім чынам, каб зацікавіць фестывалем як мага большую колькасць гледачоў.В. Мазуркевіч: “Галоўная нашая мэта – гэта ахапіць як мага больш людзей, гледачоў з Любліна. Зранку заўсёды можна паглядзець дзіцячыя спектаклі, пазней тэатры для дарослых у пленеры, ну і, вядома, цэлы шэраг спектакляў для дарослых у люблінскіх залях”.

09.06.2008
Травеньскі справаздачна-выбарчысход нью-ёрскага аддзелу БАЗА

У Фундацыі імя Крэчэўскага ў Кўінсе 11 траўня адбыўся штогадовы справаздачна-выбарчы сход Нью-Ёрскага аддзелу БАЗА. Напачатку сходу сакратар аддзелу спн. Валянціна Якімовіч нагадала прысутным пра маючае адбыцца 21-22 чэрвеня святкаваньне Купалля і заклікала прыняць у ім актыўны ўдзел. Затым была абраная выбарчая камісія ў складзе 4 чалавек, якая ўзяла на сябе далейшае вядзеньне сходу. Тады адбылася рэгістрацыя сяброў аддзелу, галасаваньне пастанавілі зрабіць тайным.

09.06.2008
Вечарына ў Празе

Увечары 4 траўня ў праскай кавярні «Сіці» прайшла вечарына памяці беларускага паэта Анатоля Сыса (1959-2005), прымеркаваная да трэціх угодкаў ягонай смерці. Яе ініцыятарам ды арганізатарам стаў грамадзянін Беларусі і жыхар чэскай сталіцы Аўген Сідорык. Сабралася з некалькі дзясяткаў асобаў узростам ад двух да сямідзесяці гадоў.

09.06.2008
Пяць гадоў Беларускай Царкве ў Бельгіі

Адзіная ў шэнгенскай Еўропе Беларуская Царква адзначыла сваю пятую гадавіну. У 2002 годзе ў адказ на рэальную патрэбу і просьбу вернікаў была заснаваная Супольнасць у гонар Св. Мучаніка Язафата Полацкага, якая і стала падмуркам будучай парафіі. 1 чэрвеня 2003 году пры ўдзеле вялікай колькасці беларусаў замежжа была адпраўлена першая Боская Літургія. Пад скляпеннем прыгожага храму Св. Сэрца Ісуса Хрыста, які стаўся сапраўдным прытулкам для тых, хто верыць у Бога і шануе сваю Беларушчыну і Айчыну, загучала хвала Богу ў роднай беларускай мове.

09.06.2008
Зварот БМРА да беларусаў замежжа і сяброў Беларусі ў свеце

Шаноўныя сябры! 4 чэрвеня ІВАН ШЫЛА, меўся здаваць апошні выпускны экзамен, але яго не дапусцілі да яго і выключылі са школы. Акрамя Івана, за імкненне да справядлівасці пацярпелі дырэктар салігорскай школы №4 Сянькова В. І. і намесніца дырэктара па выхаваўчай працы Семчанкова А.М. Яны адмовіліся падпарадкоўвацца незаконнаму загаду камісіі аддзела адукацыі Мінрайвыканкама ануляваць вынікі 2-х папярэдніх іспытаў Івана Шылы, за што былі звольнены з працы.

09.06.2008
Беларускі дыпламат выбраны намеснікам старшыні камітэту ААН

На пасяджэнні Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку дарадчык Пастаяннага прадстаўніцтва Беларусі пры ААН Андрэй Мяцеліца выбраны намеснікам старшыні Другога (эканамічныя і фінансавыя пытанні) камітэту Генасамблеі ААН. Пра гэта паведамляе агенцтва БелТА са спасылкай на Пастаяннае прадстаўніцтва Беларусі пры ААН.Гэта першы выпадак, калі прадстаўнік Беларусі выбіраецца на пасаду намесніка кіраўніка аднаго з найбольш значных камітэтаў Генасамблеі ААН.


Вынікі пошуку 4241 - 4256 з 4386
Пачатак | Папярэдняя | 264 265 266 267 268 | Наступная | Апошняя