Навіны беларускага замежжа

14.01.2008
Еўразвяз заклікае беларускія ўлады да дыялогу з прадпрымальнікамі

Еўразвяз заклікае беларускія ўлады да дыялогу з прадпрымальнікамі. Аб гэтым заявіла прэс-сакратар вярхоўнага камісара ЕЗ па вонкавых сувязях Крыстына Галах.Спадарыня К. Галах зазначае, што Рада Еўразвязу “расчараваная фактамі разгону дэманстрацыі і прымянення сілы з боку міліцыі, а таксама арыштамі”. “Мы асуджаем арышты і прысуды, – сказана ў заяве. – Мы іх разглядаем як палітычна матываваныя “.

14.01.2008
Амбасада ЗША: Беларусы маюць права на пратэст

Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі ў Беларусі асудзіла затрыманні і арышты грамадскіх актывістаў і ўдзельнікаў акцыі пратэсту прадпрымальнікаў 10 студзеня ў Мінску, а таксама “жорсткае абыходжанне” з імі. Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе, размешчаным на афіцыйным сайце амбасады ЗША.

11.01.2008
Сустрэча беларусаў у Санкт-Пецярбургу

13 снежня ў Расійскай нацыянальнай бібліятэцы беларускія грамадскія арганізацыі Санкт-Пецярбургу правялі літаратурна-музычны вечар “Дзве сястры: Расія і Беларусь”.У імпрэзе прыняў удзел дарадчы Амбасады Беларусі ў Расійскай федэрацыі, паэт Іван Карэнда. Ён распавёў пра сваю творчую дзейнасць, прачытаў вершы, а музыка Андрэй Антонаў выканаў песні на словы сп. Карэнды.

11.01.2008
Прагляд фільму “Ісус”

У нядзелю, 13 Студзеня 2008 г. у грамадскай залі Кафедральнага сабору Св. Кірылы Тураўскага адбудзецца прагляд фільму рэжысёра Джона Хэймана “Ісус”.Адрас: 401Atlantic Ave, Brooklyn, N. Y. 11217, тэл.(718) 237-1600.Час: пасля нядзельнай Божай Службы, прыкладна ў 12 гадзін.Фільм прафесійна дубляваны на беларускую мову з удзелам артыстаў Купалаўскага тэатру.

Паводле www.belaoc.org

10.01.2008
Персанальная выстава ў Парыжы Хаіма Суціна

У Парыжы працуе персанальная выстава французскага мастака беларускага паходжання, аднаго з лідэраў экспрэсіянізму Хаіма Суціна.У экспазіцыі каля 80 карцін. Невялікая частка з іх трапіла на выставу з сусветна вядомых мастацкіх музеяў. Большая частка невядомая шырокай публіцы, паколькі з’яўляецца ўласнасцю прыватных калекцыянераў Японіі, Швейцарыі, Нямеччыны, Францыі, ЗША. Як пішуць мастацкія аглядальнікі, верагоднасць таго, што у хуткім часе гэтыя творы зноў збяруць пад адным дахам – невялікая.

10.01.2008
У траўні па-англійску выйдзе кніга Алеся Белага “Беларуская кухня”

“Беларусь мае надзвычай багатыя і ўнікальныя кулінарныя традыцыі. Беларускі гісторык Аляксандр Белы выдатна рэканструюе традыцыйныя рэцэпты -- як сялянскія, так і арыстакратачныя, апісвае традыцыі нацыянальнай кулінарыі, што амаль зніклі падчас складанага мінулага стагоддзя.Гэтая кніга – выдатнае даследаванне па беларускай гісторыі і ежы, што зведала габрэйскі ўплыў”, – зазначаецца ў анатацыі да кнігі.

09.01.2008
Зянон Пазьняк наведаў Вільню

5 студзеня 2008 г. у ТБК адбылася вечарына, прысвечаная 90-годдзю абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.Падзеі 1918 г. сталі беларусам агеньчыкам надзеі на адраджэнне, на захаванне свае тоеснасці. Той агеньчык даў існасць сённяшняй Беларусі. А значыць, тыя далёкія падзеі прынеслі свой плён.На вечарыне выступалі госці: Зянон Пазьняк і былы рэктар Гомельскага медычнага ўніверсітэта Юры Бандажэўскі.Па словах З. Пазьняка, адраджаць нацыю патрэбна з сябе, рабіць гэта кожны дзень.

09.01.2008
Нараджэнне Хрыстова ў Польшчы

Частка праваслаўных і грэка-каталіцкіх вернікаў святкавалі 7 студзеня свята Божага Нараджэння. Як гэты дні прайшлі ў Польшчы?Некалькі тысяч праваслаўных і грэка-каталікоў з польскага Прыкарпацця, якое мяжуе з Украінаю, адсвятквалі Божае Нараджэнне. Арцыбіскуп Адам Дубэц падкрэсліў, што Раство з’яўляецца адным з найбольш радасных святаў у праваслаўнай царкве. Арцыбіскуп дадае, што ў гэтыя дні царква асаблівую ўвагу прысвячае сям’і, якая ў сучасным свеце мае шмат праблемаў.

09.01.2008
“Віня-Пых” у Чэхіі

Прэзентацыя беларускага перакладу дзіцячай класікі “WINNIE the POOH” – “Віня-Пых” адбылася ў беларускім клубе ў Празе 26 снежня 2007 г. Правёў яе аўтар перакладу, сп. Віталь Воранаў.Падчас імпрэзы, якую наведалі прыблізна 20 сяброў беларускай грамады, сп. Віталь прачытаў урыўкі з кнігі ды выказаў пару слоў пра значэнне гэтага твору (аўтарства ангельскага пісьменніка Алана Аляксандра Мілна) у сусветнай літаратуры:

08.01.2008
Беларус атрымаў палітычны прытулак у Эстоніі

Грамадзянін Беларусі атрымаў палітычны прытулак у Эстоніі. Такое рашэнне прыняў Дэпартамент грамадзянства і міграцыі гэтай краіны.Паведамляецца, што летась хадайніцтвы на атрыманне палітычнага прытулку ў Эстоніі падавалі 7 беларусаў, але ці то справы большасці з іх працягваюць разглядацца, ці то ім было адмоўлена.
Паводле РІА “Новости”

08.01.2008
3 студзеня споўнілася 50 гадоў Данчыку

Спявак беларуска-ўкраінскага паходжання, народжаны ў Нью-Ёрку, неаднаразова прыязджаў з канцэртамі ў Беларусь. У гонар любімага спевака беларусы ў розных краінах называюць сваіх дзяцей Багданамі, мараць пачуць яго новыя песні і прыйсці на новыя яго канцэрты.Спецыяльны выпуск самай першай у новым годзе перадачы “Беларускае замежжа” з удзелам беларусаў з розных краінаў прысвечаны Данчыку – любімаму спеваку беларусаў розных узростаў з розных краінаў.

04.01.2008
Калі “Белсат” патрапіць у беларускія кабельныя сеткі?

Тэлеканал “Белсат” ад 1 студзеня пачаў вяшчанне ў кабельнай сетцы польскага горада Гайнаўка. Там жыве шмат этнічных беларусаў, і, пэўна, беларускамоўнае тэлебачанне будзе ім даспадобы. Але ці змогуць беларусы ў Беларусі глядзець “Белсат” без спадарожнікавай антэны? Ці магчыма будзе пабачыць першы незалежны і цалкам беларускамоўны телеканал у звычайных кабельных сетках?


Вынікі пошуку 4225 - 4236 з 4236
Пачатак | Папярэдняя | 261 262 263 264 265 | Наступная | Апошняя