Бельская „тройка” святкуе залаты юбілей

12 траўня пачатковая школа з беларускай мовай навучання ў Бельску Падляшскім – папулярная “тройка” – святкуе 50-годдзе. 

Бельская “тройка” ад пачатку існавання была беларускай  школай, дзе быў высокі ўзровень адукацыі. Аднак пачатак беларускай школы ў Бельску датаваць мы павінны вераснем 1944 года, як кажа выпускнік “тройкі”, архівіст Славамір Іванюк:

–  Гісторыя бельскай “тройкі” пачалася ў 1944 годзе. У 1965 годзе аддзялілі ліцэй ад пачатковай школы. Была такая рэарганізацыя беларускіх школ. Таму гэтую традыцыю мы павінны браць з 1944 года. У кастрычніку 2005 года школе нададзена імя  заснавальніка  і першага дырэктара Яраслава Кастыцэвіча.

Таксама прапануем вашай увазе гутарку з настаўніцай беларускай мовы Валянцінай Бабулевіч з нагоды юбілею «тройкі».

Валянціне Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя