У Парыжы ўпершыню прайшло свята беларускіх Калядак

16 студзеня ў Парыжы ўпершыню прайшло свята беларускіх Калядак. Мерапрыемства было арганізавана пасольствам Беларусі ў Францыі і прадстаўнікамі беларускай дыяспары, якая пражывае ў Парыжы, паведамляе прэс-служба пасольства. Прысутным былі прадстаўленыя нацыянальныя традыцыі, звязаныя са святкаваннем Калядаў у Беларусі.  На вечары гучалі беларускія народныя і сучасныя песні ў выкананні беларускіх артыстаў, якія жывуць у Парыжы, у тым ліку з рэпертуару ансамбля "Песняры", вядомых беларускіх кампазітараў Мулявіна, Лучанка, Жыновіча, Цікоцкага, Агінскага і іншых. Падчас вечара адбылася дэгустацыя куцці і іншых беларускіх страваў. Пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка выказаў удзячнасць ўсім гасцям вечара і прадстаўнікам беларускай дыяспары за іх дзейнасць, накіраваную на захаванне беларускіх традыцый. На вечары прасутнічала каля шасцідзесяці прадстаўнікоў беларускай дыяспары і парыжан, паведамляе пасольства. Удзельнікі вечара адзначылі зацікаўленасць у правядзенні беларускіх Калядак на штогадовай аснове. Госці вечара атрымалі ў якасці падарунку календары на 2015 год Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі.
 
Аляксей Арэшка, БелаПАН