Заўзятары беларускай футбольнай зборнай у Люксембургу вывесілі на трыбуне вялікі банер у гонар 500-годдзя перамогі ў бітве пад Оршай

Увечары 8 верасня ў Люксембургу беларуская футбольная зборная праводзіла стартавы матч адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы 2016.

Перад стартавым свістком на гасцявой трыбуне заўзятары каманды Георгія Кандрацьева вывесілі вялікі банер, прысвечаны 500-годдзю перамогі войскаў Вялікага Княства Літоўскага над войскам Маскоўскага княства 8 верасня 1514 г. Частка заўзятараў сядзелі з бел-чырвона-белымі сцягамі. Усё гэта было паказана буйным планам на канале "Беларусь-2", які вёў прамую трансляцыю са стадыёна. "Карцінку" забяспечваюць мясцовыя тэлевізійшчыкі.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН