У Саўт-Рыверы (ЗША) ушанавалі памяць Жызнеўскага

У амерыканскім горадзе Саўт-Рыверы ў беларускай царкве імя св. Еўфрасінні Полацкай была адслужана ў гэтую нядзелю, 2 лютага, паніхіда ў памяць Міхаіла Жызнеўскага — 25-гадовага беларуса з Гомеля, які загінуў у Кіеве 22 студзеня ў часе абароны вуліцы Грушэўскага ад атакі спецназа.

Развітанне з Міхаілам у Кіеве было зладжана 26 студзеня, пахаваны ён пад Гомелем 28 студзеня.