У Крынках пройдзе XIV Беларускі Трыялог

"Сакрат Яновіч і сучаснасць" – семінарам пад такім загалоўкам пачнецца чатырнаццаты Трыялог у Крынках. Суарганізатар Трыялогу, мастак Лёнік Тарасевіч адзначае, што патэнцыял і інтэлектуальныя напрацоўкі, якія пакінуў Сакрат Яновіч, дазволяць працягваць ідэю папулярызацыі беларускай літаратуры ў свеце:

- Гэтыя дыскусіі будуць тычыцца месца Сакрата Яновіча ў сучаснасці. Можна будзе пабачыць Анджэя Стасюка, Ігнацыя Карповіча, Уладзіміра Някляева з Мінска ў літаратурнай дыскусіі. Потым пагаворым пра культурнае значэнне Сакрата. Будзе там і перакладчыца яго мініяцюр на італьянскую мову. У канцы – палітычная дзейнасць Сакрата Яновіча, дзе будуць выступаць Адам Міхнік, Лешак Мачульскі і Вінцук Вячорка.

Ужо ў бліжэйшыя выходныя невялікія Крынкі зменяцца ў культурную сталіцу нашага рэгіёна. Сюды прыедуць Адам Міхнік, Лешак Мачульскі, Вінцук Вячорка, Уладзімір Някляеў, Анджэй Стасюк, Ігнацы Карповіч. У пятніцу на галоўным пляцы Крынак адбудзецца прэзентацыя спектаклю „Антыгона”, а ў суботу – выстава вядомага мастака Роберта Кусьміроўскага.

Цалкам гутарку з Лёнікам Тарасевічам можаце паслухаць у гукавым файле на "Беларускім Радыё Рацыя".


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение