Кнігу Ганны Сурмач "Беларусь без межаў" прэзентавалі ў Нью-Ёрку

11 жніўня 2013 года ў Нью-Ёрку ў грамадскай зале пры Беларускай Праваслаўнай Аўтакефальнай Царкве парафіі імя Кірылы Тураўскага адбылася прэзентацыя кнігі старшыні Галоўнай управы Беларуска-Амерыканскага Задзіночання (БАЗА) Ганны Сурмач “Беларусь без межаў”.

Выданне кнігі прысвечанае 20-й гадавіне правядзення Першага з’езду беларусаў свету, які адбыўся 8–10 ліпеня 1993 года ў Мінску.

Кнігу прэзентавала сама аўтарка, а таксама доктар Вітаўт Кіпель, дырэктар Беларускага Інстытута Навукі і Мастацтва – інстытуцыі, дзякуючы якой выданне пабачыла свет.

Кніга заснаваная на матэрыялах перадачы “Беларускае замежжа”, якія былі сабраныя аўтаркай падчас працы на “Радыё Свабода” ў першае палове 2000-х гг.

Выданне – панарамнае адлюстраванне беларускай прысутнасці ў свеце. Кніга ўключае шматлікія гутаркі з людзьмі, у якіх паказаныя лёсы беларусаў з амаль усіх кантынентаў свету. Каштоўнасць выдання ў пашырэнні веды пра беларускую эміграцыю, гісторыя якой налічвае ўжо не адно стагоддзе.

Падчас прэзентацыі адбылася перадача Вітаўтам Кіпелем скульптуры Ефрасінні Полацкай, выява якой была абраная сімвалам Першага з’езду беларусаў свету. Доўгі час скульптура захоўвалася ў Беларускім Інстытуце Навукі і Мастацтва ў Нью-Ёрку. Ад гэтага часу гэты сімвал зойме пачэснае месца ў Царкве імя Кірылы Тураўскага.

Фота Дзмітрыя Шчыгельскага


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение