Айцец Надсан пераклаў на беларускую мову "Псалтыр"

8 жніўня 2013 года айцу Аляксандру споўнілася 87 гадоў. А ён надалей працуе й перажывае за Беларусь.

Аляксандар Надсан, беларускі грэка-каталіцкі святар, апостальскі візітарат для беларусаў-каталікоў замежжа, 8 жніўня адзначыў свой 87 дзень народзінаў. Гэта ўнікальны чалавек, які шмат зрабіў для беларускай справы. Ён можа пахваліцца шматлікімі дасягненнямі й поспехамі, але сам гэта не робіць, паколькі чалавек вельмі сціплы. Аляксандар Надсан нарадзіўся ў сям'і настаўнікаў. Падчас нацысцкай акупацыі вучыўся ў настаўніцкай семінарыі ў Нясвіжы. З 1944 знаходзіцца ў эміграцыі. З 1946 жыве ў Вялікабрытаніі. Там ён заснаваў Згуртаванне беларусаў Вялікабрытаніі. У 1958-м прыняў святарскія пасвечанні. У Лондане ён вёў вельмі актыўную працу на карысць беларускасці, працаваў дырэктарам школы-інтэрната імя Кірылы Тураўскага пры Беларускай каталіцкай місіі (1966-75). У 1971 годзе адбылася знакавая падзея - заснаванне бібліятэкі імя Ф. Скарыны ў Лондане, якая паспяхова дзейнічае да сённяшніх дзён. Айцец Аляксандар пераклаў з грэцкай і славянскай моваў на беларускую значную частку корпуса ўсходніх літургічных тэкстаў. Аўтар больш за 250 навуковых публікацыяў, кніг па гісторыі Беларусі і гісторыі беларускага хрысціянства ХХ ст, малітаўніка «Госпаду памолімся» (2002), які з'яўляецца афіцыйным тэкстам набажэнстваў Беларускай грэка-каталіцкай царквы. Калі мы патэлефанавалі айцу Надсану, каб павіншаваць яго з днём нараджэння, ён расказаў, што якраз закончыў перакладаць з грэцкай на беларускую мову “Псалтыр”.
А. Надсан: Калі вы пытаецеся пра рэцэпт жыцця, то трэба жыць нармальна, без канфліктаў. І нямала важнай зьяўляецца малітва. Цяпер я ўжо працую мала, здароўе не тое. Але вось якраз закончыў праект, пераклаў з грэцкай на беларускую мову “Псалтыр”. Хачу здаць у друк. Гэта мая апошняя праца і, думаю, карысная. Колькі магу, столькі пішу, але на іншае сіл не хапае. Дзякуй Богу, маю маладога памочніка, айца Сяргея Стасевіча, які займаецца астатняй працай. А я пішу й малюся. Баліць душа й за беларускі народ. Хацелася б, каб было лепш, чым цяпер. Мне здаецца, што тое, што адбываецца цяпер – не ёсць добрым.
Па спасылцы - уся гутарка ў аўдыёфармаце.

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение