Кнігу «Справа Бяляцкага» прэзентуюць у Маскве

4 жніўня, у другую гадавіну арышту праваабаронцы Алеся Бяляцкага, у многіх краінах сьвету пройдуць акцыі ў рамках Міжнароднага дня салідарнасьці з грамадзянскай супольнасьцю Беларусі.

У Маскве 4 жніўня ў дызайн-заводзе «Флакон» у рамках такой акцыі адбудуцца публічная дыскусія «Ці стане Расія Беларусьсю?» і адкрыцьцё фотавыставы «Салідарнасьць мацнейшая за рэпрэсіі». Удзел у дыскусіі возьмуць экспэрты і грамадзкія актывісты: сябра Рады па правах чалавека пры Прэзыдэнце Расеі, кіраўнік Міжнароднай назіральнай місіі па правах чалавека ў БеларусіАндрэй Юраў, вядучы навуковы супрацоўнік Цэнтру комплексных эўрапейскіх і міжнародных дасьледаваньняў НДУ «Вышэйшая школа эканомікі» Андрэй Суздальцаў, кіраўнік незалежнага дасьледчага цэнтру «Фрыдам Файлс» Вольга Захарава, журналіст беларускай службы Радыё Свабода, аўтар дакумэнтальнай кнігі «Справа Бяляцкага» Валер Каліноўскі, прэзыдэнт Цэнтру разьвіцьця дэмакратыі і правоў чалавека Юры Джыбладзэ. У рамках круглага стала адбудзецца маскоўская прэзентацыя кнігі пра Алеся Бяляцкага з «Бібліятэкі Свабоды». Акцыі ў рамках Дня салідарнасці з Беларуссю пройдуць і ў іншых гарадах Расіі. 4 жніўня Варонеж стане адным з такіх гарадоў. У Варонежы акцыя пачнецца а 15-й гадзіне ля помніка Андрэю Платонаву, паведамляе Варонескі гарадскі партал. Ля помніка адбудзецца фатасесія з цытатамі вядомых пісьменнікаў, філосафаў, грамадскіх дзеячаў, прысвечанымі грамадзянскай узаемадапамозе, — распавяла адна з арганізатараў акцыі Ганна Дабравольская. Потым усе гэтыя фатаграфіі будуць выкарыстаныя для вялікай кампаніі, бо такія акцыі пройдуць не толькі ў Варонежы, а ў шмат якіх гарадах у Расіі і за мяжой. А ў 19.00 для ўсіх, хто жадае выказаць салідарнасць з грамадзянскай супольнасцю Беларусі, у варонескім кніжным клубе «Пятроўскі» актывісты падрыхтуюць культурную праграму: мультфільмы пра Беларусь, чытанне вершаў на беларускай мове, дыскусію, у якой возьмуць удзел праваабаронцы з Беларусі. «Беларусь — краіна ў самым цэнтры Еўропы і ў той жа час — адзіная з дзяржаў кантыненту, дзе ўжываецца смяротнае пакаранне і не дзейнічае Еўрапейская канвенцыя па правах чалавека. Пры гэтым грамадзянская супольнасць Беларусі — адна з самых моцных на постсавецкай прасторы. Беларускія праваабаронцы штодня аказваюць прававую падтрымку дзясяткам людзей. Рэжысёры, мастакі, пісьменнікі і музыкі працягваюць тварыць. Беларуская група „Ляпіс Трубяцкой“ вядомая па ўсім свеце сваімі песнямі і грамадзянскай пазіцыяй, пры тым, што ў сябе на радзіме яны ўнесеныя ў „чорныя спісы“ забароненых артыстаў. Мы — грамадзянскія актывісты, праваабаронцы і проста неабыякавыя людзі — лічым важным выказаць нашу падтрымку грамадзянскай супольнасці Беларусі, прадстаўнікі якой працягваюць прасоўваць і абараняць стандарты правоў чалавека і вяршэнства права, прапаноўваць новыя ідэі і ініцыятывы, дапамагаць людзям, сустракацца, размаўляць, пісаць і ствараць», — адзначаецца ў звароце арганізатараў круглага стала. Акцыі салідарнасці таксама запланаваныя ў ЗША, Вялікабрытаніі, Швецыі, Нямеччыне, Літве, Расіі, Украіне, Казахстане і Кыргызстане. Пра гэта "Радыё Свабода" паведаміла каардынатарка праекту Лада Бурдачова.

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение