Беларусы Лондана зладзілі флэшмоб супраць смяротнага пакарання

Акцыя "Give A Body Back!" нагадвае месца тэракту. Людзі ляжаць на асфальце ў пакетах для трупаў, побач — паліцэйскія машыны.
 
 

6 чэрвеня з 8-й раніцы беларусы Лондана ладзяць флэшмоб супраць смяротнай кары. Яны нагадваюць пра тое, што ў Беларусі цела расстралянага паводле судовага прысуду не выдаецца сваякам і хаваецца ў невядомым месцы.

Флэшмоб арганізаваны кампаніяй "Free Belarus Now""Так мы праліваем святло на сотні людзей, якія "зніклі" ці былі пакараныя смерцю. Жывыя целы будуць нерухома ляжаць у пакетах — вярніце цела перад тым, як яно стане трупам", — гаворыцца на сайце кампаніі.

Беларусь застаецца адзінай еўрапейскай краінай, у якой практыкуецца смяротнае пакаранне.

Фота са старонак лонданскіх мінакоў і ўдзельнікаў акцыі ў сацыяльных сетках.


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение