Этнаграфічны фэст у Гайнаўцы

Этнаграфічны фэст „Культура на сходах музея” прайшоў у Гайнаўцы. Імпрэза, якая ладзіцца Музеем і асяродкам беларускай культуры ўжо 9 гадоў запар, і сёлета прайшла пад знакам беларускай музыкі і традыцыйных рамёстваў.

Распавядае дырэктар установы Тамаш Ціханюк:

– Целы дзень беларуская імпрэза з беларускай музыкай, з беларускім словам, з беларускім рамяством. У рамках нашага фестывалю адбываюцца практычныя заняткі па розных жанрах, па розных рамёствах традыцыйных для беларускага народа.

Падчас мерапрыемства выступілі беларускія калектывы з Беласточчыны, а на завяршэнне канцэрта зайграў гурт «Стары Ольса» з Менска. Наведнікі Музея і асяродка беларускай культуры змаглі таксама прыгледзецца, як паўстаюць вырабы народных майстроў, а таксама пакаштаваць страваў з бульбы.