У Варшаве адкрыліся фотавыставы, прысвечаныя Мірскаму і Нясвіжскаму замкам Беларусі

28 мая ў Варшаве ў межах Дзён культуры Беларусі ў Польшчы адкрыліся дзве фотавыставы, якія прэзентуюць аб'екты культурнай і гістарычнай спадчыны Беларусі, Сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА — замкавы комплекс "Мір" і нацыянальны гістарычна-культурны музей-запаведнік "Нясвіж".

 © Фота Дзмітрыя Гурневіча, Наша Ніва

Мерапрыемства арганізавана пасольствам Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча сумесна з музеем "Замкавы комплекс "Мір", нацыянальным гістарычна-культурным музеем-запаведнікам "Нясвіж" пры падтрымцы Міністэрства культуры Беларусі.

Як паведамляе прэс-служба беларускага пасольства у Польшчы, адна з выстаў у выглядзе фотапанарамы замкаў Беларусі размешчана на агароджы Батанічнага сада Варшаўскага ўніверсітэта, другая — на стацыянарных планшэтах у цэнтры горада, у Кракаўскім прадмесці.

Удзел у адкрыцці выстаў узялі прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса замежных краін, дзяржаўных і грамадскіх аб'яднанняў, культурных устаноў Польшчы, турыстычнага бізнесу, беларуская грамадскасць у Варшаве. Права ўрачыстага адкрыцця выставы было дадзена прадстаўнікам роду Радзівілаў.

"Прысутныя на адкрыцці выставы госці далі высокую ацэнку мерапрыемству, — адзначае прэс-служба дыпмісіі. — Асаблівую зацікаўленасць выстава выклікала ў беларусаў Польшчы, якія падкрэслілі важнасць арганізацыі падобных мерапрыемстваў дзеля папулярызацыі за мяжой беларускай культуры".

Выстава будзе працаваць у Варшаве на працягу месяца, у далейшым плануецца паказаць яе ў іншых гарадах Польшчы.  


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение