У Варшаве прэзенавалі кнігу “Жыццё пасля турмы”

Адзінае месца, дзе апазіцыя сабралася разам. У Беларускім доме ў Варшаве адбылася прэзентацыя кніжкі Аляксандра Тамковіча «Жыццё пасля кратаў». У выданні сабраныя біяграфіі асобаў, якія трапілі пад рэпрэсіі пасля прэзідэнтскіх выбараў 2010 года. На мерапрыемстве прысутнічалі героі кнігі Алесь Міхалевіч, Аляксандр Атрошчанкаў, Наталля Радзіна, Зміцер Дрозд, Улад Кобец. Паводле словаў аўтара кніжкі Аляксандра Тамковіча, кніжку было пісаць прыемна, але цяжкасці таксама былі.

Аляксандр Тамковіч:

- Звычайна, чым больш падзеяў, тым менш цікавымі яны робяцца. А тут, дзякуючы “Вясне”, дзякуючы гэтай кніжцы, у нас атрымалася прыцягнуць увагу да падзей і да канкрэтных людзей, якіх я не паспеў запісаць. Я вельмі шкадую, што таго ж Грыбкова я не паспеў запісаць і ўжо не паспею. Таму што ўжо чалавека няма.

Кніга выйшла пры інфармацыйнай падтрымцы праваабарончага цэнтра “Вясна”. Выданне можа прачытаць кожны ў сеціве на Kamunikat.org, а таксама атрымаць ў падарунак ад самаго аўтара.

Вікторыя Сцяпановіч, "Беларускае Радыё Рацыя", Варшава