Івонка Сурвілла атрымала ўзнагароду ад брытанскай каралевы

Івонка Сурвіла, прэзідэнт Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, сябра Вялікай Рады МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" атрымала Медаль дыяментавага юбілею Каралевы Лізаветы II на цырымоніі ў канадскім парламенце.

«Я маю гонар уручыць гэтую ўзнагароду таму, хто зрабіў так шмат, каб пасеяць зерне дэмакратыі ў Беларусі, - сказала сенатар Райнел Андрайчук на цырымоніі ўзнагароджання. - Магчыма, дэмакратыя не прыйдзе заўтра ў Беларусь, але яна прыйдзе, і ўклад спадарыні Сурвілы вельмі важны ў гэтым працэсе ".

Медаль дыяментавага юбілею Каралевы Лізаветы II - дзяржаўная ўзнагарода, заснаваная ў 2012 годзе з нагоды святкавання 60-годдзя ўзыходу на трон каралевы Лізаветы II.

Паводле charter97.org

Управа МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” шчыра віншуе шаноўную спадарыню Івонку з узнагародай, якая ёсць сведчаннем руплівай працы на карысць Беларусі!

Змяшчаем таксама віншаванне ад Згуртавання беларусаў Канады