Беларусы ў Варшаве ўсклалі кветкі на могілкі чырвонаармейцаў

8 траўня, у дзень заканчэння вайны ў Еўропе, сябры “Беларускай Нацыянальнай Памяці” наведалі ў польскай сталіцы Савецкія вайсковыя могілкі на вуліцы Жвіркі і Вігуры.

Там пахаваныя  21 468 чырвонаармейцаў Першага беларускага фронту, якія загінулі ў баях за Варшаву ў 1944-1945 гадах.

Актывісты пад нацыянальнымі сцягамі ўсклалі бел-чырвона-белыя кветкі на магілы беларусаў.

Еўрарадыё


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение