Памёр дзеяч беларускай эміграцыі Міхась Баяроўскі

У пятніцу 5-га красавіка ў Бірмінгеме (Вялікабрытанія) ва ўзросце 88 гадоў памёр адзін з найстарэйшых дзеячоў паваеннай беларускай эміграцыі Міхась Баяроўскі.

У пятніцу 5-га красавіка ў Бірмінгеме (Вялікабрытанія) ва ўзросце 88 гадоў памёр адзін з найстарэйшых дзеячоў паваеннай беларускай эміграцыі Міхась Баяроўскі.

Міхась Баяроўскі нарадзіўся на Наваградчыне ў 1924 годзе, падчас вайны быў студэнтам беларускай Навагрудскай настаўніцкай сэмінарыі, пасля курсантам беларускай афіцэрскай школы БКА ў Менску. Пакінуўшы Беларусь, ён неўзабаве далучыўся да антынацысцкага рэзістансу ў Францыі, скончыў вайну ў складзе 2-га корпусу генерала Андэрса; адразу пасля вайны пасяліўся ў Англіі, дзе заставаўся на працягу доўгага часу адным з найактыўнейшых сяброў Згуртавання Беларусаў у Вялікай Брытаніі, кіраўніком аддзела арганізацыі ў Бірмінгеме.

Паводле брытанскіх беларусаў, нягледзячы на сталы век і слабое здароўе, Міхась Баяроўскі да самых апошніх гадоў заставаўся актыўным дзеячом брытанскага беларускага грамадскага жыцця, а таксама жыцця Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы, карыстаўся агульнай пашанай і пакінуў па сабе светлую памяць.

"Радыё Свабода" Міхась Баяроўскі падтрымліваў дзейнасць Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” і выданне бюлетэня “Беларусы ў свеце”. Смуткуем з нагоды смерці гэтага выдатнага чалавека і выказваем шчырыя спачуванні ўсім яго блізкім і тым, хто яго ведаў. Вечная памяць!

Управа МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"