Беларусы могуць атрымаць статус нацыянальнай меншасці Чэхіі

Міністр замежных справаў Чэхіі Карл Шварцэнберг, які таксама з’яўляецца старшынём урадавай Рады нацыянальных меншасцяў, заявіў, што на найбліжэйшым паседжанні ўраду прапануе разгледзець пытанне аб уключэнні ў склад Рады прадстаўнікоў чэскіх беларусаў і в’етнамцаў.

Наданне такога статусу дае прадстаўнікам канкрэтнага народу істотныя правы. Напрыклад, паводле выдання novinky.cz, яны могуць мець дзвюхмоўныя надпісы ў месцах свайго кампактнага пражывання, а таксама маюць права звяртацца ў дзяржаўныя органы на сваёй мове.

Але для беларусаў Чэхіі самае важнае ў статусе нацыянальнай меншасці Чэхіі — гэта абавязак чэшскай дзяржавы падтрымліваць мову і культуру прызнанай нацыянальнай меншасці.

Адносна ўключэння прадстаўніка в’етнамцаў у Раду нацыянальных меншасцяў пярэчанні мае міністр унутраных справаў Ян Кубіцэ, паколькі яго ведамства доўгі час беспаспяхова спрабуе нейтралізаваць в’етнамскіх наркадылераў.

В’етнамцаў у Чэшскай Рэспубліцы жыве каля 57 тысяч, беларусаў — каля 4 тысяч.

Пра магчымасць прызнання беларусаў нацыянальнай меншасцю Чэхіі ішла размова падчас нядаўняга спаткання міністра замежных справаў Чэхіі Карла Шварцэнбэрга са старшынёй Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонкай Сурвіллай.

"Радыё Свабода"