Дзень Волі ў Маскве

У Маскве святкаванне пачалося ў нядзелю, 24 сакавіка, калі ў Расійскай дзяржаўнай бібліятэцы адбылася сустрэча з беларускім паэтам і бардам Эдуардам Акуліным.У Маскве святкаванне пачалося ў нядзелю, 24 сакавіка, калі ў Расійскай дзяржаўнай бібліятэцы адбылася сустрэча з беларускім паэтам і бардам Эдуардам Акуліным. Канцэрт пачаўся з спявання «Ваяцкага марша» — гімну БНР — а таксама з зачытання віншавальнага звароту Старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы. Мерапрыемства было арганізаванае маскоўскім Таварыствам беларускай культуры імя Францішка Скарыны. У панядзелак, 25 сакавіка, у клубе Zavtra ў рамках курсаў беларускай мовы «Мова ці кава» прайшоў прагляд мультфільма «Неверагодны містэр Фокс», дубляванага на беларускую мову. Перад мультфільмам была праведзеная віктарына з пытаннямі па тэме БНР, а таксама адбыўся тэлемост з Менскам, з грамадскім актывістам Андрэем Кімам, які быў адным з ініцыятараў перакладу фільма на беларускую мову.

Чытаць цалкамhttp://nn.by/?c=ar&i=107097

Паводле "Нашай Нівы"