Дзень Волі ў Празе

На Альшанскіх могілках у Празе некалькі дзясяткаў беларусаў ушанавалі памяць першага прэзідэнта БНР Пятра Крэчэўскага (1879-1928), ягонага пераемніка Васіля Захаркі (1877-1943), беларускага спевака Міхася Забэйды-Суміцкага (1900-1981).

Набажэнства вядзе айцец Андрусь Абламейка, фота "Радыё Свабода"

На Альшанскіх могілках у Празе некалькі дзясяткаў беларусаў ушанавалі памяць першага прэзідэнта БНР Пятра Крэчэўскага (1879-1928), ягонага пераемніка Васіля Захаркі (1877-1943), беларускага спевака Міхася Забэйды-Суміцкага (1900-1981). Цэнтрам святкаваньня было ўрачыстае пасяджэнне, прысвечанае Дню Волі. З кароткімі прамовамі выступілі старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла, радны БНР Сяргей Навумчык і людзі, якія ўвайшлі ў гісторыю здабыцця незалежнасці Беларусі на пачатку 90-х: адраджэнцы 80-х і ранейшых гадоў Уладзімір Арлоў і Вінцук Вячорка. Таксама выступіў Уладзімір Барадач - адзін са стваральнікаў БЗВ. Былі зачытаныя прывітанні ад Зянона Пазьняка і Беларуса-Амерыканскага Задзіночання. Дзень Волі ў Празе завяршыў канцэрт, дзе выступілі спявачка Весна Касэрас і рэпер Вінсэнт. ​​

"Радыё Свабода"