Шэсце да магілы Каліноўскага ў Вільні

23 сакавіка ў Вільні Дзень памяці беларускага нацыянальнага героя адзначылі шэсцем і паніхадай за яго душу ў храме Святой Троіцы. Арганізатарам акцыі выступіла ініцыятыва Беларуская Нацыянальная Памяць і Таварыства беларускай культуры Літвы.

Спачатку ўдзельнікі ўшанавання беларускага героя сустрэліся на Лукішскім пляцы. Выступілі арганізатары і вядомыя беларусы. Памяць кіраўніка антыцарскага паўстання 1863--1864 гадоў і проста паўстанцаў была ўшанаваная хвілінай маўчання, да крыжа на пляцы ўскладалі кветкі і паставілі знічы.

Адтуль шэсце накіравалася да гары Гедыміна - месца, дзе, як мяркуецца, знаходзіцца магіла Каліноўскага. Акцыя закончылася малітвай “Магутны Божа”.

Беларуская Нацыянальная Памяць ужо чацвёрты раз з’яўляецца арганізатарам акцыі. Дата мерапрыемства была выбраная не выпадкова - Каліноўскі быў пакараны смерцю на Лукішскім пляцы 22 сакавіка 1864 года.

"Наша Ніва"