Дзень Волі ў Саўт-Рыверы

23 сакавіка (субота) ў Саўт-Рыверы (штат Нью-Джэрсі) прайшло ўрачыстае святкаванне 95-х угодкаў абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.

23 сакавіка (субота) ў Саўт-Рыверы (штат Нью-Джэрсі) прайшло ўрачыстае святкаванне 95-х угодкаў абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.

На флагштоку каля будынка гістарычнага музею на Галоўнай вуліцы горада (Мэйн-стрыт) залуналі два нацыянальныя сцягі: амерыканскі і беларускі бел-чырвона-белы.

Чалец Гарадской управы Мэцью Вон ад імя мэра горада зачытаў пракламацыю пра абвяшчэнне ў Саўт-Рыверы дня 25 сакавіка Днём Беларускай Незалежнасці.

Удзельнікі святкавання

Удзел у цырымоніі ўзялі прадстаўнікі гарадской управы, беларуска-амерыканскіх арганізацыяй, прыхаджане царквы св. Еўфрасінні Полацкай, прыватныя асобы. Пасля гэтага ў будынку Беларуска-Амерыканскага Цэнтра прайшоў традыцыйны пачастунак гасцей з гутаркамі на беларуска-амерыканскія тэмы.

Зазначым, што Беларускі дзень урачыста ў прысутнасці гарадскіх уладаў, з узняццём бел-чырвона-белага сцяга, адзначаюць у Саўт-Рыверы ад канца 1950-х гг.

"Наша Ніва"