У Празе адбыўся сход беларускіх аб'яднанняў Еўропы

Дзесяць беларускіх арганізацыяў з Польшчы, Чэхіі, Эстоніі, Бельгіі, Швейцарыі, Літвы сабраліся ў Празе, каб скаардынаваць сваю дзейнасць.

Удзел у Сходзе беларускіх аб'яднанняў Еўропы бралі дзесяць арганізацыяў з розных еўрапейскіх краінаў: Беларускі дом у Варшаве, «Грамадзянская Беларусь» (Чэхія), «Чалавек у нядолі» (Чэхія), «Пагоня» (Прага), «Дом аб'яднанай Беларусі» (Вільня), «Трэці Шлях» (Эстонія), Асацыяцыя беларусаў Швейцарыі, «Офіс беларускай палітычнай эміграцыі» (Антверпэн), «Наш Дом», Суполка імя Францішка Скарыны (Прага).

Арганізатарам выступіла «Асацыяцыя за мадэрнізацыю» (Прага).

Акрамя іншага, удзельнікі сустрэчы дамовіліся звярнуцца да міністэрстваў замежных справаў краінаў Еўразвязу з прапановай скасаваць плату і спрасціць працэдуру атрымання шэнгенскіх візаў для ўсіх катэгорыяў грамадзянаў Беларусі.

Таксама было вырашана стварыць адзіны агульны сайт для беларускіх арганізацыяў Еўропы. З канкрэтных ініцыятываў дамовіліся зладзіць пікеты ля офісаў спонсараў Міжнароднай федэрацыі хакею, правесці летнік з вывучэннем беларускай мовы, падрыхтаваць да 26 красавіка выставу фотаздымкаў, прысвечаных чарнобыльскай катастрофе.

"Радыё Свабода"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение