Беларускі Дзень святога Валянціна ў Таронта

16 лютага 2013 г. у памяшканні Беларускага грамадска-рэлігійнага цэнтра Таронта адбылася вечарына беларускай лірыкі, прысвечаная Дню закаханых.

Імпрэза была арганізаваная Згуртаваннем беларусаў Канады. Са сцэны гучалі вершы і песні на вершы Янкі Купалы, Уладзіміра Караткевіча, Ларысы Геніюш, Рыгора Барадуліна, Яўгеніі Янішчыц, Уладзіміра Някляева, Генадзя Бураўкіна.

Госцяй вечарыны была беларуская пісьменніца і паэтэса Вольга Іпатава, якая прачытала некалькі сваіх лірычных вершаў розных гадоў. Пасля заканчэння «афіцыйнай» часткі гледачы таксама атрымалі магчымасць выступіць з вершам і песнямі.

Узрост выступоўцаў вагаўся ад 10 да 80 гадоў.

У цэнтры - Вольга Іпатава

Паводле Радыё Свабода