Ева Някляева атрымае прэмію Фінскага ПЭНу

Сёлетняя прэмія Фінскага ПЭН-цэнтру за свабоду выказваньня прысуджаная Еве Някляевай, дырэктару тэатральнага фэстывалю «Балтыйскае Кола» і актывістцы праваабарончага руху.

Ева Някляева, дачка паэта і былога прэзыдэнта Беларускага ПЭН-цэнтру Ўладзімера Някляева, актыўна змагалася за вызваленьне бацькі, які быў асуджаны пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году.Сайт Фінскага ПЭН-цэнтру зазначае, што «ў Беларусі штодзённа цкуюцца актывісты праваабарончага руху. Іх арыштоўваюць, зьбіваюць і асуджаюць на сэрыйных судовых працэсах».Ева Някляева выступіла з заклікам адмяніць Чэмпіянат сьвету ў хакеі, які мае адбыцца ў Менску ў 2014 годзе.У якасьці прызу Ева Някляева атрымае карціну «Абраз квяцістага лесу», падараваную мастачкай Росай Ліксам.

"Радыё Свабода"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение