Пайшоў з жыцця Антон Сабалеўскі, ветэран беларускага руху ў Маскве

Прыйшла сумная навіна, што напазамінулым тыдні не стала Антона Сабалеўскага, аднаго з ключавых людзей беларускага жыцця ў Маскве ад канца 80-х. Ён адзін з тых, дзякуючы чыім шматгадовым намаганням у цэнтры Масквы з'явіўся помнік Янку Купалу.

Ён нарадзіўся ў 1926 годзе ў Глыбокім у сям’і беларускамоўных настаўнікаў і актывістаў нацыянальнага руху. Скончыў Беларускі палітэхнічны інстытут. Да 1981 г. служыў у войску, даслужыўся да ступені палкоўніка. Пасля адстаўкі працаваў нафтагазавай прамысловасці. У Маскве жыў ад 1952 года.

У 1989 годзе Антон Сабалеўскі быў сярод заснавальнікаў, а потым - шматгадовым членам Рады маскоўскага Таварыства беларускай культуры імя Скарыны — найстарэйшай дзеючай арганізацыі беларускай дыяспары ў Маскве.

Адзін з ключавых людзей, дзякуючы чыім шматгадовым намаганням у цэнтры Масквы, на адной з самых ажыўленых вуліц, у сярэдзіне 2000-х гадоў паўстаў помнік Янку Купалу.

За ўласныя грошы выкупіў і падараваў бронзавую статую Янкі Купалы (адзін з эскізаў да маскоўскага помніка) этнаграфічнаму музею свайго роднага Глыбокага.

Памятаю, на З’ездзе беларусаў свету 2005 года на трыбуну выйшаў нейкі расійскі чыноўнік у дарагім гарнітуры і неахвотна выбачыўся перад публікаю: «Я двадцать лет живу в Москве и уже забыл родную мову». Пасля ягонага выступу на трыбуну імкліва ўзыйшоў пан Сабалеўскі і пачаў сваю прамову словамі: «Я жыву ў Маскве ўжо пяцьдзясят гадоў. Але беларускую мову не забыў».

Паболей бы такіх людзей. Светлая памяць.