Беларусы на парадзе Санта Клаўсаў у Антарыё

Сярэдзіна і другая палова лістапада -- гэта той час, калі па ўсёй правінцыі Антарыё, а таксама ў іншых частках Канады праходзяць парады Санта-Клаўсаў, якія адкрываюць зімовы сезон у гэтай краіне.

Такія парады заўсёды адбываюцца ў суботы і з'яўляюцца святам самых розных народаў, якія пражываюць у Канадзе. Беларусы – не выключэнне. Карэспандэнт "Радыё Свабода" пабываў учора на парадзе ў горадзе Місісога, што непадалёк ад Таронта.

Згодна з традыцыяй, адкрыццё зімовага сезону ў Місісозе пачынаецца ў вялікім гандлёвым цэнтры Erin Mills Town Centre. Гэта экспазіцыі самых розных міжнародных навагодніх елак, што працягваюцца да праваслаўных Калядаў – 7 студзеня, конкурсы калядных вянкоў (дарэчы, беларускі вянок на цяперашнім парадзе заняў другое месца), сустрэчы з самімі Санта-Клаўсамі, а таксама героямі розных казак свету, персанажамі вядомых мультфільмаў, клоўнамі і танцорамі. Усе гэтыя ролі выконваюць самадзейныя акторы.

Парады Санта-Клаўсаў – сямейнае свята, якога асабліва чакаюць дзеці. Працягваецца парад з яго рознымі відовішчамі на гарадскіх вуліцах.


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение